Новости Новости Беларуси

Губаревич: Игнорируя мнения людей, власти поджигают бочку с порохом

Губаревич: Игнорируя мнения людей, власти поджигают бочку с порохом

2165 просмотров Минск
Жители дворов на улице Толбухина, где идет строительство бизнес-центра, подали иск к компании-застройщика «Ветер» с требованием полного запрета хозяйственной деятельности. Один из истцов председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Істцы звяртаюць увагу на тое, што пры праектаванні бізнес-цэнтра былі дапушчаныя шматлікія парушэнні. У прыватнасці, парушаныя нормы магчымага памеру стаянцы ў двары,занадта малая адлегласць ад яе да дамоў (у адпаведнасці з СанПін, да фасадаў жылых дамоў павінна быць не менш за 35 метраў, да тарцоў — не менш за 25 метраў, а на самой справе ад 11,8 м).

«Рэалізацыя праекта па стварэнні аб’екта адміністрацыйнага прызначэння па адрасе пр. Незалежнасці, 93Б у г. Мінску з гаражом-стаянкай на 126 машынамесцаў, з’яўляецца дзейнасцю, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе», — робяць выснову аўтары іска.

Яны просяць у суда цалкам «забараніць гаспадарчую дзейнасць СТАА „Вецер“ па будаўніцтву адкрытага гаража-стаянкі на 126 (129) машынамесцаў катэгорыі В».

«Чыноўнікі дэманстратыўнай грэблівасцю даводзяць людзей да кропкі кіпення. Гісторыя вакол будаўніцтва бізнес-цэнтра з паркінгам у дварах на вуліцы Талбухіна разгортваецца з мінулага году, і ў патрабаваннях людзей няма нічога звышнатуральнага, толькі спроба атрымаць гарантыі права жыць у спрыяльным навакольным асяроддзі», — пракаментаваў падачу іску Юрый Губарэвіч.

Ён нагадаў, что мясцовыя жыхары «былі не супраць любой пабудовы на пустцы, але зробленай у адпаведнасці з дзеючымі нормамі, і якая мае пад сабой абгрунтаванне карысці ад яе гораду і мікрараёну.

«Абурэнне людзей выклікалі планы пабудаваць падземны гараж-стаянку на 126 машынамесцаў з вентыляцыяй, якая выходзіць прама ў вокны жыхароў бліжэйшых дамоў. Праект гэтага будаўніцтва, відавочна, не адпавядае існуючым санітарным нормам», — падкрэсліў палітык.

Па ягоных словах, «чыноўнікі ў адказ на шматлікія звароты абмяжоўваліся адпіскамі, а ў часе асабістых сустрэчаў раённае і гарадское начальства проста смяецца людзям у вочы».

«Такімі дзеяннямі ўлады ў чарговы раз падпальваюць бікфордаў шнур на бочцы з порахам. Выпрабоўваючы мяжу трываласці беларускага народа, яны рызыкуюць нарвацца на новыя грамадскія пратэсты, як гэта было ў пачатку 2017 года з нагоды Дэкрэта № 3», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости