Новости Новости Беларуси

Набор на Летнюю Школу Движения «За Свободу» продлен

Набор на Летнюю Школу Движения «За Свободу» продлен

1040 просмотров
До 6 июня можно будет подать заявку на участие в Летней Школе Движения «За Свободу» «Место Беларуси в Европе», которая пройдет с 25 по 30 июля в Варшаве.

У гэтым годзе ўпершыню Рух «За Свабоду» прадстаўляе двухузроўневае навучанне. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі. Першая з гэтай серыі школа пройдзе ў Мінску у пачатку ліпеня, яшчэ дзве — у абласных цэнтрах на захадзе і ўсходзе Беларусі.

Навучанне будзе падзелена на чатыры блокі: палітыка, эканоміка, гісторыя і культура. Сярод выкладчыкаў школаў у прыватнасці будуць эканаміст Сяргей Чалы, гісторык Уладзімір Арлоў, палітолаг Рыгор Астапеня, літаратарка Валярына Кустава, палітолаг Аляксандр Фядута.

Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучанне ў Варшаве. Там большы акцэнт будзе зроблены на замежных экспертаў, адбудуцца сустрэчы з дэпутатамі сейма Польшчы, прадстаўнікамі польскага мясцовага самакіравання, вядомымі замежнымі экспертамі.

Навучанне ў Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае заставацца «ў трэндзе» еўрапейскіх тэндэнцыяў, арыентавацца ў тым, куды лепей рухацца Беларусі, і чаму трэба навучыцца самому, каб не губляцца сярод «новых» прафесіяў. Студэнты даведаюцца пра тое, як Беларусі і беларусам «заваяваць» Еўропу, як нашу краіну бачаць суседзі, у чым нашы плюсы, мінусы і адметнасць.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 6 чэрвеня ўключна, адно з пытанняў якой гучыць так: «У чым адметнасць Беларусі». На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 10 чэрвеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для усіх узроўняў школаў) і дапамогу ў візавай падтрымцы (для тых, хто пройдзе адбор на варшаўскую Школу).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Гэта восьмая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух «За Свабоду». Першая была праведзеная ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая — у Вільні, трэцяя — на Беласточчыне, чацвёртая і пятая — пад Трокамі, шостая — пад Мінскам, сёмая ў Беластоку.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости