Новости Новости Беларуси

«В какую Европу мы хотим интегрироваться?» — в Минске отметили День Европы

«В какую Европу мы хотим интегрироваться?» — в Минске отметили День Европы

2077 просмотров Минск
Когда по улицам белорусских городов происходили шествия, приуроченные ко Дню Победы, Движение «За Свободу» предложил минчанам 9 мая присоединиться к празднованию Дня Европы.
У заходніх краінах гэта — дзень еднасці і міру, дзень памяці. Сёння паміж Беларуссю і Еўропай такая ж прорва, як паміж святкаваннем гэтага дня на Захадзе і «пабедабесіем» у нас.

Кансерватары ці прагрэсісты?

Зрэшты, удзельнікі дыскусіі «Еўрапейскі шлях Беларусі», якая адбылася ў межах падзеі, зусім не мелі на мэце расказаць, як усё добра ў Еўразвязе.
— Тое, як мы абмяркоўвалі, што такое Еўропа 5 год таму, адрозніваецца ад сённяшняга абмеркавання, бо Еўропа раскалолася, мы бачым права-кансерватыўныя павароты, — мяркуе філосаф Вольга Шпарага. — Яны звязаныя з правымі палітыкамі-папулістамі — нам гэта знаёма па нашым прэзідэнце.

Вольга Шпарага

На думку Вольга Шпарагі, у Беларусі існуюць розныя ўяўленні пра Еўропу, і для нас цяпер актуальнае пытанне: «У якую Еўропу мы хочам інтэгравацца?».
— Спачатку быў адзін вобраз Еўропы ХІХ стагоддзя, дзе царква адказвае за маральныя каштоўнасці, правы чалавека ў сучасным разуменні не адыгрываюць вялікай ролі, дзе магчыма смяротнае пакаранне — Зянон Пазьняк адстойвае гэта. І Еўропа ХХІ стагоддзя, дзе правы чалавека ў сучасным разуменні — гэта правы самых розных груп людзей, дзе працягваецца эмансіпацыя, а за маральныя каштоўнасці адказвае не толькі царква, але і адукацыя і іншыя інстытуты.
Падзел на ўмоўна «кансерватыўную» і «прагрэсіўную» Еўропу існуе па ўсім свеце, сёння палярызацыя ў агульнаеўрапейскай прасторы выходзіць за межы Еўропы — гэта добра бачна на прыкладзе апошніх падзей у Арменіі.

Каму добра жывецца ў ЕЗ

Эканаміст і «даўні еўраскептык» Сяргей Чалы звяртае ўвагу на тое, што трэба адрозніваць праект, ідэалізаванае ўяўленне Еўропы ад таго, што ёсць насамрэч.
— З эканамічнага пункту гледжання ўсё яшчэ не існуе кансэнсусу аб стане Еўропы. Пытанне нацыяналізацыі ці федэралізацыі да канца не вырашанае. Цяпер Еўропа падыходзіць да моманту, калі трэба будзе адказваць на гэта пытанне. Ужо дакладна бачныя краіны, якія выйгралі ад далучэння да ЕЗ (Польшча, Чэхія, Венгрыя) і сталі яго сярэднім тэхналагічным прыдаткам, і якія прайгралі.

Сяргей Чалы

Культуролаг Вадзім Мажэйка зазначае, што Еўропа — настолькі шматгранная, што кожны ўкладвае ў гэты панятак нешта сваё.
— З аднаго боку, мы лічам, што Беларусь — гэта Еўропа, з іншага — яна недзе далёка, і мы на яе раўняемся. Аднак Дзень Еўропы — гэта не толькі нешта «пра іх», але гэта і «пра нас». Бо нават калі мы не ўваходзім у Еўразвяз, пэўныя бенефіцыі ад яго існавання мы, безумоўна, атрымліваем. Напрыклад, цяпер для нас натуральнай з’яўляецца наяўнасць аднаго шэнгена, з якім можна вандраваць, замест ранейшых віз многіх краін. Калі мы едзем у Польшчу на закупы — гэта бенефіцыі ад таго эканамічнага становішча, якое атрымала Польшча ад далучэння да ЕЗ. Усе еўрапейскія канфлікты закранаюць у тым ліку і нас. Таму нам трэба думаць, як адказваць на іх разам з усёй Еўропай.

Вадзім Мажэйка

Глядзець у сябе і дамаўляцца

Вольга Шпарага пераканана, што каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць Еўропу, звязаныя з Халакостам. Менавіта пасля яго адбылося пэўнае пераасэнсаванне каштоўнасцяў у бок дэмакратыі і правоў чалавека, хоць і дасюль яно яшчэ не завершана. На думку ж Вадзіма Мажэйкі, існуе адна агульнаеўрапейская каштоўнасць, якую нам варта пераймаць — каштоўнасць чалавека, што свабодна мысліць.
А пакуль што, як зазначыў Сяргей Чалы, мы, хутчэй, еўрапейская перыферыя, але да базавых еўрапейскіх каштоўнасцяў нам яшчэ далёка. Нам патрэбна дэмакратычная рэвалюцыя, а пакуль мы — «вельмі моцна адсталая Еўропа прыкладна XV стагоддзя». Хоць былі часы, калі Беларусь была больш еўрапейскай, чым сама Еўропа — гэта перыяды ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Ці вернемся мы яшчэ на гэты праеўрапейскі напрамак? Ці нас чакае больш шчыльная інтэграцыя з Расіяй? Альбо ў Беларусі існуе свой асаблівы шлях? Удзельнікі дыскусіі лічаць такое падзяленне ў многім штучным і надуманым.
Шторазу ўяўленне аб тым, што мы — частка Расіі альбо Захаду — спосаб не адказваць самім сабе на пытанне, хто мы такія і чаго хочам. Трэба разбірацца ў сабе, — перакананы Сяргей Чалы.
— Я — за тое, каб мы інтэграваліся ў ЕЗ. У нас унутры вельмі шмат задач: разабрацца з сабой і з тым, чаго мы хочам, і як гэтага дасягнуць. Тут важную ролю адыгрывае ўзаемадзеянне нас адно з адным. І дамаўляцца — гэта еўрапейскі шлях, — мяркуе Вольга Шпарага.
— Уступленне ў ЕЗ пакінем папулістам, асабліва пасля прыкладу Украіны, — не бачыць тут перспектывы Вадзім Мажэйка. — Калі казаць пра больш глыбокую інтэграцыю з Расіяй, ніхто на гэты шлях, у тым ліку сярод эліт, сур’ёзна не настроены. Таму трэба казаць пра нейкае ўнутранае развіццё.
А Сяргей Чалы лічыць, што Еўразвяз ужо паглынуў больш, чым можа пераварыць.
— Казаць пра нейкую адзіную Беларусь не атрымаецца да тых часоў, пакуль мы самі не дамовімся пра тыя базавыя каштоўнасці, якія вызнаем. Гэта пытанне не выбару, да каго мы далучымся, а пытанне таго, як звярнуць погляд унутр сябе.

Фота аўтаркі

Источник: novychas.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости