Новости Новости Беларуси

Летняя школа Руху «За Свабоду» ў Варшаве

Летняя школа Руху «За Свабоду» ў Варшаве

2530 просмотров Минск Варшава
Рух «За Свабоду» запрашае маладых беларусаў на Летнюю Школу «Месца Беларусі ў Еўропе», якая пройдзе з 25 па 30 ліпеня ў Варшаве.

Студэнты даведаюцца пра тое, як Беларусі і беларусам «заваяваць» Еўропу, як нашу краіну бачаць суседзі, у чым нашы плюсы, мінусы і адметнасць. Навучанне ў Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае заставацца «ў трэндзе» еўрапейскіх тэндэнцыяў, арыентавацца ў тым, куды лепей рухацца Беларусі, і чаму трэба навучыцца самому, каб не губляцца сярод «новых» прафесіяў.

У гэтым годзе ўпершыню Рух «За Свабоду» прадстаўляе двухузроўневае навучанне. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі. Першая з гэтай серыі школа пройдзе ў Мінску 2-3 чэрвеня, яшчэ дзве — у сярэдзіне і напрыканцы чэрвеня у адным з абласных цэнтраў на захадзе і ўсходзе Беларусі.

Навучанне будзе падзелена на чатыры блокі: палітыка, эканоміка, гісторыя і культура. Сярод выкладчыкаў школаў у прыватнасці будуць эканаміст Сяргей Чалы, гісторык Уладзімір Арлоў, палітолаг Рыгор Астапеня.

Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучанне ў Варшаве. Там большы акцэнт будзе зроблены на замежных экспертаў, адбудуцца сустрэчы з дэпутатамі сейма Польшчы, прадстаўнікамі польскага мясцовага самакіравання, вядомымі замежнымі экспертамі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 25 траўня ўключна, адно з пытанняў якой гучыць так: «У чым адметнасць Беларусі». На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 1 чэрвеня.

«Унікальнасць у двухпрыступкавай сістэме навучання. Шырокае кола ўдзельнікаў атрымае базавыя веды ў Беларусі і самыя лепшыя паедуць на тыднёвую школу ў Варшаву», — распавёў пра падрыхтоўку Школы старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, гэта дадатковая магчымасць для таленавітай беларускай моладзі атрымаць веды еўрапейскага ўзроўню.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для ўсіх узроўняў школаў) і дапамогу ў візавай падтрымцы (для тых, хто пройдзе адбор на варшаўскую Школу).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Гэта восьмая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух «За Свабоду». Першая была праведзеная ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая — у Вільні, трэцяя — на Беласточчыне, чацвёртая і пятая — пад Трокамі, шостая — пад Мінскам, сёмая ў Беластоку.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости