Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу» проводит отчетные собрания

Движение «За Свободу» проводит отчетные собрания

1813 просмотров Гродно
По стране проводятся отчетные собрания региональных отделений Движения «За Свободу». Члены организации подводят итоги деятельности за прошедшие полтора года, а также обсуждают планы на будущее.

Калі браць канкрэтна Гарадзенскую абласную арганізацыю, то па выніках сходу вырашана працаваць на паляпшэнне камунікацыі паміж рэгіянальнымі суполкамі Руху «За Свабоду».

На пачатку сустрэчы старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч распавёў пра сітуацыю ў краіне, пазіцыю і месца арганізацыі у беларускай палітычнай прасторы. У прыватнасці вялікая увага была нададзена святкаванню 100-годдзя БНР, у якім арганізацыя брала сама актыўны удзел па усёй краіне.

«Я аптыміст, — адзначыў старшыня Руху. — Хаця і не тая сітуацыя, каб былі падставы для аптымізму, але перамены ў Беларусі будуць набліжацца».

Губарэвіч таксама распавёў пра бліжэйшыя планы арганізацыі на 2018 год, сярод іх шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы і культурніцкія акцыі. Прысутныя актывісты з Ліды, Бярозаўкі, Наваградку, Мастоў і Гародні абмеркавалі праблемныя моманты існуючыя ў гарадзенскай арганізацыі, сярод якіх выявіліся наступныя: адсутнасць належнай каардынацыі і недастатковы абмен інфармацыяй паміж суполкамі на Гарадзеншчыне.

Перад удзельнікамі сустрэчы адсправаздачыўся абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вадзім Левон. З кароткай прамовай выступіў актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак: «Наша мэта — гэта беларуская Беларусь. Перамены, безумоўна будуць, і гэта самая галоўная наша задача».

Падводзячы вынікі сустрэчы, лідар арганізацыі зазначыў «Гарадзенскай вясне»: «Такія сустрэчы мы павінны рабіць рэгулярна, бо абмен інфармацыяй ёсць галоўным чыннікам у нашай сумеснай працы. Вельмі важна ведаць, што адбываецца ў Менску і рэгіёнах. Тут нам ёсць над чым працаваць і канешне тыя людзі, якія выяўляюць цікавасць да грамадска-палітычнага жыцця, павінны адчуваць еднасць і ўдзельнічаць у нашых супольных мерапрыемствах. Гэта асноўная задачы — абмен інфармацыяй, планаванне, ацэнка бягучай дзейнасці».

Пасля сустрэчы Юрый Губарэвіч распавёў Радыё «Рацыя»:

— Асноўная тэма — гэта дзейнасць руху, бягучая таксама, ацэнка таго, што рабілі ў папярэднім годзе. Абмен інфармацыяй пра планы і праграмы, дзейнасць на ўзроўні рэгіёна, наладжванне камунікацыі паміж рознымі гарадамі ў Гарадзенскай вобласці.

Тут былі прадстаўнікі не толькі абласнога цэнтра, але яшчэ пяці рэгіянальных гарадоў. Мы дамовіліся пра тое, што будзем сустракацца як мага часцей, і пэўную частку мерапрыемстваў перанясем на рэгіянальны ўзровень.

Акрамя Гародні сустрэча таксама прайшла ў Гомелі, а наступная адбудзецца ў Мінску.

Фота Радыё "Рацыя", "Гарадзенская Вясна", Сяргея Пантуса, прэс-службы Руху "За Свабоду"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости