На працягу двух месяцаў у Руху праходзяць рэгіянальныя сустрэчы актыву арганізацыі. Сход у Мінску было прынята рашэнне зрабіць справаздачна-выбарчым. Адказнай за ягоную падрыхтоўку прызначаная Вольга Быкоўская.
Рада прайшла 14 красавіка ў Мінску ў традыцыйным фармаце: перад удзельнікамі з дакладам пра грамадска-палітычную сітуацыю выступіў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч, сябры Рады абмяняліся меркаваннямі па выніках Дня Волі і падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляху».
Губарэвіч таксама прадставіў абноўленыя планы арганізацыі на 2018 год. Ужо ў бліжэйшыя месяцы запланаваная вялікая праца: у чэрвені будзе ўручаная традыцыйная прэмія імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Акрамя таго, у тым жа месяцы запланаваныя тры рэгіянальныя школы – на усходзе, захадзе Беларусі і ў Мінску – найлепшыя ўдзельнікі якіх змогуць прыняць удзел у традыцыйнай Летняй Школе Руху, якая пройдзе ў Варшаве ў ліпені.
У рэгіёнах таксама запланаваны працяг палітычных школаў для актывістаў арганізацыі.
У завяршэнні Рада прыняла ў шэрагі арганізацыі 7 новых сябраў.