Новости Новости Беларуси

Откуда ждать гостей в Бресте? На конференции обсудили плюсы и минусы регионального туризма

Откуда ждать гостей в Бресте? На конференции обсудили плюсы и минусы регионального туризма

1868 просмотров Брест
Конференция «Туристический потенциал Бреста. Выработка стратегии» прошла 6 апреля. Ее основным организатором стал член Движения «За Свободу», руководитель агентства Propus Евгений Скрабутан.

«На канферэнцыю мы запрасілі экспертаў з Польшчы і Украіны, тэарэтыкаў і практыкаў. Найперш госці распавялі, як гэта адбываецца ў іх гарадах — Львове, Тэрнопалі, Варшаве», — распавёў Pyx.by Скрабутан.

Сярод выступоўцаў канферэнцыі былі супрацоўнік кафедры эканамічнай геаграфіі Галоўнай эканамічнай школы (SGH) ў Варшаве Д-р Марцін Молэнда, намеснік дырэктара «Львоўскага канферэнц-бюро» Андрэй Паўліў, эксперт у медыцынскім турызме з Мінска Міхаіл Нядзвецкі, кандыдат геаграфічных навук, выкладчык кафедры геаграфіі Украіны і турызму Тэрнопальскага нацыянальнага педагагічнага універсітэта Іван Рудакевіч.

«Доктар Маленда, напрыклад, — адзначыў Яўген Скрабутан, — распавёў пра свой досвед як дасведчаны турыст, які быў у Беларусі больш за 10 разоў, бачыў плюсы і мінусы ў турыстычным патэнцыяле нашай краіны і Брэста, тыя рэчы, што мы не заўважаем».

«Хто прыедзе ў Брэст з Захаду? — спытаў доктар Марцін Молэнда. — Самы верагодны заходні турыст ў Брэсце — гэта паляк. Дык чаму ў вашым горадзе ні ў адным кафэ і рэстаране нельга знайсці меню на польскай мове?»

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі брэсцкіх турыстычных фірмаў, прадстаўнікі мясцовага бізнесу, гарадской адміністрацыі. Усяго каля 70 чалавек.

«Разам па выніках канферэнцыі дыскутавалі пра праблемы развіцця турызму ў рэгіёне, пра магчымасці, якія даюць рэгіёну тыя, хто прыязджае ў Брэст», — адзначыў арганізатар канферэнцыі.

Сярод праблемаў ён назваў адсутнасць абменнікаў у цэнтры гораду, адсутнасць дублявання назваў вуліцаў беларускай лацінкай, што стварае нязручнасці і для замежнікаў, і для стваральнікаў турыстычных картаў, адсутнасць рэкламы Брэста і Беларусі за мяжой, у выніку мала хто ведае пра дзесяцідзённы бязвізавы рэжым і ягоныя правілы, складанасці для турфірмаў і турыстаў.

«Мерапрыемства атрымалася вельмі ўдалым, хаця такога плану і такое маштабнае мы праводзілі першы раз», — адзначыў Яўген Скрабутан. Актывіст Руху «За Свабоду» дадаў, што яму ўжо тэлефанавалі людзі, якія казалі пра задаволенасць фарматам і удзельнікамі канферэнцыі.

«Удзельнікі разумелі, што праблемы ёсць, і трэба з імі нешта рабіць, прапаноўвалі, каб гэтая канферэнцыя не была адзіночнай сустрэчай, мы не ставілі кропку, а збіраліся і спрабавалі вырашыць супольна», — заключыў арганізатар турыстычнага форуму.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости