Новости Новости Беларуси

Лидеры оппозиции предложили присоединить Совет Европы к обсуждению изменений в белорусский закон «О СМИ»

Лидеры оппозиции предложили присоединить Совет Европы к обсуждению изменений в белорусский закон «О СМИ»

1185 просмотров Минск Вильнюс
Председатель движения «За свободу» Юрий Губаревич рассказал об инициативе в защите белорусского интернета от «закручивания гаек». Правоцентристы собираются вынести на международное обсуждение возможные изменения в белорусский закон о СМИ и нынешние нарушения свободы слова.

«Ёсьць вялікая праблема з гэтымі „навэламі“ ў заканадаўстве, — кажа Юрась Губарэвіч. — На маю думку, улады, пусьціўшы гэтую інфармацыю на публіку, „зандуюць глебу“, глядзяць, якая рэакцыя будзе ўнутры беларускага грамадзтва. Таксама для іх важнай зьяўляецца рэакцыя міжнароднай супольнасьці.

Падчас учорашніх сустрэчаў у Сэйме Літвы мы абмяркоўвалі шляхі вынясеньня гэтай тэмы на міжнароднае абмеркаваньне, перадусім на Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы (ПАРЭ)».

Паводле Губарэвіча, тэма беларускага заканадаўства аб СМІ можа быць паднятая на паседжаньнях профільных камітэтаў або на слуханьнях ПАРЭ, менавіта цяпер прапрацоўваецца вынясеньне пытаньня на разгляд фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Радзе Эўропы. Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі абяцаюць выкарыстоўваць «усе магчымасьці», каб даць міжнародную ацэнку «спробам наступу на свабоду слова», найперш з акцэнтам на інтэрнэт.

«Тэма значна шырэйшая за праўкі ў заканадаўстве, проста новаўвядзеньне можа абвастрыць да яе цікавасьць, — дадае Губарэвіч. — Тое, што робіцца ў апошнія гады ў пытаньні прыдушэньня незалежных СМІ і свабоды слова — усё гэта мы будзем уздымаць у комплексе. Перасьлед фрылансэраў, перасьлед за адсутнасьць акрэдытацыі ў замежных СМІ, якія працуюць у Беларусі і дзеля Беларусі, суды, затрыманьні... Гэта ўсё ў нашым фокусе».

***

У Беларусі распрацаваныя папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Іх могуць разглядзець ужо 19 красавіка. Цалкам магчыма, што закон стане больш жорсткім і ў дачыненьні СМІ, і да карыстальнікаў сацыяльных сетак. Беларусь у шэрагу рэйтынгаў мае нізкія пазыцыі ў свабодзе прэсы. Справа ня толькі ў жорсткіх законах адносна СМІ (як, напрыклад, крымінальная адказнасьць за «паклёп на прэзыдэнта», якая абмяжоўвае крытыку ўлады), а і ў абмежаваньнях свабоды прэсы, законнасьць якіх сумнеўная. Бываюць выпадкі, калі напады на СМІ ў Беларусі відавочна незаконныя, але застаюцца непакаранымі.

АА

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости