Новости Новости Беларуси

Віталь Амяльковіч паскардзіўся на пераслед міліцыі

Віталь Амяльковіч паскардзіўся на пераслед міліцыі

1824 просмотра Слуцк
Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч абскардзіў затрыманне 25 сакавіка і пераслед міліцыянтамі на працягу дня ў пракуратуру і абласную міліцыю.

Позна ўвечары 23 сакавіка падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР (ад арганізатараў святкавання ля Опернага тэатра ў Мінску) у Слуцку быў затрыманы Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў. Пасля трохгадзіннага затрымання іх адпусцілі, але ўручылі позву на раніцу 25 сакавіка.

25 сакавіка ад раніцы за Амяльковічам вялося назіранне супрацоўнікамі міліцыі, пасля з’яўлення ў РАУС іх з Пятром Матанскім пратрымалі ў будынку некалькі гадзінаў пасля чаго першы раз вызвалілі.

«25 сакавіка 2018 г. каля 14:05 недалёка ад крамы „СтройИнструмент“ па вуліцы 14-ці Партызан я быў затрыманы супрацоўнікамі Слуцкага РАУС Дзмітрыем Шклярэўскім і Сяргеем Зіньковым. Дадзеныя супрацоўнікі Слуцкага РАУС, якія першапачаткова не прадставіліся і паказалі свае службовыя пасведчанні толькі пасля просьбы, не змаглі мне выразна на месцы растлумачыць прычыны майго затрымання», — адзначыў Амяльковіч у скарзе.

Па ягоных словах, пасля гэтага на іншай машыне яго даставілі ў міліцыю, дзе таксама не змаглі ўцямна патлумачыць прычыну затрымання: супрацоўнік міліцыі Аляксандр Шышко спаслаўся на тое, што «дадзеныя трэба праверыць у нейкай кампутарнай базе, якая ў дадзены час раптам чамусьці не працавала», пры гэтым з сабой у абласного каардынатара Руху «За Свабоду» меўся пашпарт, што дазваляла аператыўна ўсталяваць ягоную асобу.

«Каля 17:50 25-га сакавіка 2018 г. я быў выпушчаны з будынка Слуцкага РАУС, пасля чаго супрацоўнік міліцыі Шышко растлумачыў мне, што нейкая інфармацыя ў дачыненні да мяне не пацвердзілася», — адзначыў Віталь Амяльковіч.

Актывіст падкрэсліў, што супрацоўнік Слуцкага РАУС Дзмітрый Шклярэўскі ў кампаніі невядомай асобы (пэўна, таксама супрацоўніка Слуцкага РАУС) на працягу ўсяго дня «нахабна і бессаромна сачыў за мной, перасоўваючыся па тэрыторыі ўсяго горада Слуцка (як да майго затрымання ў 14:05, так і пасля майго вызвалення а 17:50, аж да 21: 00-22: 00)». Патлумачыць прычыны такіх паводзінаў Шклярэўскі не змог.

Мінскі абласны каардынатар Руху патрабуе даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў Слуцкага РАУС, у прыватнасці, неадэкватнаму пераследу і неабгрунтаванаму затрыманню.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости