Новости Новости Беларуси

Праздник независимости 2018: как прошел День Воли в Беларуси

Праздник независимости 2018: как прошел День Воли в Беларуси

461 просмотр Минск Барановичи Брест Гродно Витебск Лида Пинск Слуцк Солигорск Гомель Могилев
Движение «За Свободу» приняло активное участие в организации Праздника независимости 2018 в Минске, региональные активисты стали организаторами, заявителями и участниками праздников в Барановичах, Лиде, Бресте, Гомеле, Витебске, Гродно, Могилеве.

Свята незалежнасці ў Мінску

Дзеля святкавання 100-годдзя стварэння БНР у Мінску быў створаны шырокі аргкамітэт, удзельнікам якога стаў і Рух «За Свабоду». Першая намесніца старшыні Руху Галіна Скараход стала адным з заяўнікаў акцыі — шэсця і мітынга ў цэнтры горада. Але мінскія ўлады не дазволілі гэты варыянт святкавання.

Пасля гэтага 28 лютага Рух «За Свабоду», грамадскае аб’яднанне «БНФ «Адраджэньне», Інфармацыйна-асветніцкая установа «Амарока», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) падалі новую заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынгу і канцэрта. Арганізатары разлічвалі на 25 тысячаў удзельнікаў свята на пляцоўцы ля тэатра оперы і балета. Улады дазволі святкаванне.

На 25 сакавіка з 13 да 19.00 арганізатары падрыхтавалі грунтоўную праграму. Адной з цэнтральных падзеяў стаў урачысты мітынг, пад час якога была зачытаная ўстаўная грамата пра абвяшчэнне незалежнасці БНР, а таксама музычная частка. Пад час усяго свята працавалі тэматычныя пляцоўкі: «Вуліца БНР» з прэзентацыйнымі стэндамі і зонамі актыўнасцяў ад грамадскіх і палітычных арганізацый краіны, «Ежа БНР» з кропкамі харчавання, «Кірмаш БНР» з сувенірамі, «Дзеткі БНР» з заняткамі для дзяцей.

Рух "За Свабоду" на "Вуліцы БНР

Асноўныя актыўнасці Руху "За Свабоду" разгарнуліся на Вуліцы БНР. У нас можна было зрабіць маментальны фотаздымак на памяць пра свята, паўдзельнічаць у латэрэі, атрымаць інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі, далучыцца да яе працы.

"Мы шэсць гадзінаў прысутнічалі на гэтай тэрыторыі свабоды, пад нашымі сцягамі, з нашай мовай, з нашымі музыкамі. Я перакананы, што гэтае пачуццё кожны з нас панясе на ўсю Беларусь, і Беларусь стане свабоднай!" - адзначыў у заключным выступе на святочным мітынгу Губарэвіч.

Дзень Волі ў рэгіёнах

Сябры Руху "За Свабоду" спрычыніліся да арганізацыі святкавання 100-годдзя БНР у шэрагу рэгіянальных гарадоў. Вулічны фэстываль адбыўся ў Брэсце.

"Нашае грамадства маладое. Застаецца шмат не вырашаных праблемаў. Меркаванні грамадзян не заўсёды ўлічваюцца ўладамі. Ёсць нараканні і на тое, як праводзяцца выбары. Грамадства пакуль не саспела, каб адстойваць свае палітычныя правы. Але свабода і незалежнасць краіны сталі базавымі каштоўнасцямі. І галоўнае, што мы прыйшлі сюды не па разнарадцы зверху, а па ўласнай волі, каб адзначыць гадавіну адной з лёсавызначальных падзей для беларускай дзяржаўнасці", - звярнуўся да ўдзельнікаў свята сябра Руху "За Свабоду" Дзмітрый Шыманскі.

Сябры Руху "За Свабоду" арганізавалі святкаванне 100 год БНР ў Баранавічах. Упершыню за шмат год у гэтым годзе быў атрыманы дазвол на правядзенне вулічнага фэстывалю з мітынгам.

"Сёння ў нас вялікі дзень, каб 100 год таму не было кароткай гісторыі БНР, не было б потым гісторыі БССР, магчыма, у 90-ых гадах не з'явілася б Рэспубліка Беларусь і не стаялі мы пад бел-чырвона-белымі сцягамі", - адзначыў брэсцкі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Юрый Казакевіч.

У праграме фэстывалю былі выступы палітыкаў, гісторыка Ігара Мельнікава, барда Змітра Бартосіка, выстава-продаж рамеснікаў.

Сумесны канцэрт з мясцовымі ўладамі арганізавалі лідскія актывісты, у тым ліку Руху "За Свабоду". Сярод выступоўцаў быў мінскі бард Зміцер Захарэвіч і лідскі Сяргей Чарняк, вечарыну вялі паэт Алесь Хітрун і дырэктарка музея Ганна Драп. Перад удзельнікамі з лекцыяй пра гісторыю БНР выступіў гарадзенскі прафесар Аляксей Пяткевіч.

У Гомелі грамадскія актывісты, у тым ліку сябра Руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора падавалі заяўку на правядзенне вялікага святочнага канцэрту. Але дазволу такога гарадскія ўлады не далі. Але тым не меней, атрымалася правесці святкаванне на іншай пляцоўцы. Перад гомельцамі выступіў знакаміты гурт N.R.M. Мясцовыя актывісты Руху далучыліся да ўделу ў мерапрыемствах.

Аргкамітэт святкавання стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі ў Віцебску вырашыў адмовіцца ад мітынгу ў Віцебску, бо гарадскія ўлады запатрабавалі аплаціць за свае паслугі непад’ёмную суму. Але святкаванне там тым не менш адбылося.
Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніку Альгерду, Уладзіміру Караткевічу, а таксама да памятнай дошкі ў гонар Васіля Быкава.
Улады адмовілі ў дазволе на інфармацыйны пікет да 100-годдзя абвяшчэння БНР у цэнтры Магілева, даслаўшы арганізатараў на стадыён на ўскрайку гораду. Адным з заяўнікаў там быў магілеўскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Алесь Сілкоў. У выніку у горадзе адмовіліся ад правядзення акцыі, але наперадзе там запланаваны цэлы шэраг святочных мерапрыемстваў.
Напярэдадні Дня Волі Пінскі гарадскі каардынатар Руху За Свабоду Алесь Рамановіч арганізаваў у гонар стагоддзя БНР паездку пінчукоў да магілы прэм'ер-міністра БНР Рамана Скірмунта. Удзельнікі, сярод якіх былі сябры Руху, паслухалі гісторыка, які распавёў пра часы БНР і Скірмунта, заспявалі гімн Магутны Божа, а таксама ўсклалі вянок з надпісам "Прэм'ер-міністру БНР ад пінчукоў".
Ціск і пераслед актывістаў
Беларускія ўлады не адмовіліся ад практыкі пераследу і ціску на палітычных апанентаў і грамадкіх актывістаў перад Днём Волі.
Тройчы за двое сутак быў затрыманы мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч. Першапачаткова ён быў дастаўлены ў пастарунак за расклейку віншавальных плакатаў да 100-годдзя БНР, 25 сакавіка міліцыя затрымлівала яго двойчы, другі раз ужо на выездзе з Слуцку, калі ён планаваў паехаць на дазволеную акцыю ў Мінску.
У Мінску былі затрыманыя ўдзельнікі несанкцыяванага шэсця з плошчы Якуба Коласа і з імі праваабаронцы-назіральнікі за акцыяй, сярод якіх была і сябра Руху "За Свабоду" Таццяна Мастыкіна. Яе абвінавачваюць у тым ліку і ў непадпарадкаванні міліцыі, так як актывістка не згаджалася на дактыласкапію, а міліцыянты правялі працэдуру гвалтам. Суд над ёй пакуль адкладзены.
Па дарозе ў Мінск ДАІ быў затрыманы салігорскі гарадскі каардынатар Руху "За Свабоду" Уладзімір Шыла. Ён правёў у салігорскім ІЧУ больш за суткі, потым над ім адбыўся суд па абвінавачванню ў непадпарадкаванні міліцыі. Суддзя прыняла рашэнне аштрафаваць актывіста на 3 базавых велічыні.
Вынікі
Вынікі святкавання 25 сакавіка лідар Руху "За Свабоду" пазней падвёў у прамым эфіры "Еўрарадыё".

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости