Новости Новости Беларуси

Магілёўскія ўлады адмовілі ў пікеце ў цэнтры горада да 100-годддзя БНР

Магілёўскія ўлады адмовілі ў пікеце ў цэнтры горада да 100-годддзя БНР

1505 просмотров Могилев
Заяўнікі пікета 25 сакавіка ў Магілёве сёння атрымалі адмову, улады прапанавалі перанесці акцыю на ўскраек горада на стадыён, паведаміў сайту Pyx.by магілёўскі абласны каардынатар, адзін з заяўнікаў Алесь Сілкоў.

Нагадаем, што заяўнікі прасілі ад гарадскіх уладаў дазволу на правядзенне 25 сакавіка ў цэнтры горада пікета з тым, каб распавесці жыхарам гораду пра Беларускую народную рэспубліку і свята.

«Мне крыўдна за горад Магілёў. Гарадскія ўлады не зразумелі значнасць даты 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Але ў нас распісаная вялікая праграма святкавання 100-годдзя БНР, я прапаную засяродзіцца на ёй, а 25 сакавіка на ўскраек гораду ісці не бачу сэнсу», — сказаў Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, у прыватнасці 1 красавіка запаланаваны канцэрт, 31 сакавіка — публічная акцыя — адкрыццё макета памятнай дошкі пра прызнанне БНР горадам Магілёвам.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости