Новости Новости Беларуси

Слуцкие власти отказались праздновать 100-летие БНР

Слуцкие власти отказались праздновать 100-летие БНР

1441 просмотр Слуцк
У Слуцкого райисполкома не запланированы праздничные мероприятия к 100-летию БНР в течение 2018 года.

Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч падаў 7 сакавіка ў Слуцкі райвыканкам заяву з прапановай уладам далучыцца да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Па ягоных словах, актывісты будуць таксама рыхтаваць і свае мерапрыемствы.

«Заява — гэта пэўны тэст мясцовых уладаў, як яны аператыўна рэагуюць на адпаведныя рухі і змены па стаўленні да юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое быццам бы дэманструе ўлада вышэйшага ўзроўню», — сказаў тады Віталь Амяльковіч.

«Мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі на 25 сакавіка і на працягу 2018 года райвыканкамам не запланавана. Стварэнне рэгіянальнага арганізацыйнага камітэта па арганізацыі святочных мерапрыемстваў не прадугледжана», — сказана ў адказе Амяльковічу за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Л. Дабравольскай.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости