Новости Новости Беларуси

Уличный фестиваль на День Воли в Бресте. Как это будет

Уличный фестиваль на День Воли в Бресте. Как это будет

710 просмотров Брест
Брестский горисполком дал разрешение на проведение уличного фестиваля «100 лет БНР», который состоится 25 марта на площади Свободы в Бресте. Начало — в 12 часов. Об этом сообщил член Движения «За Свободу» и Партии БНФ Дмитрий Шиманский.

Што зроблена

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю створаны арганізацыйны камітэт. У яго склад увайшло больш за 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

- Праз 100 год ад моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай рэспублікі, можна ўпэўненна сцвярджаць, што мары яе заснавальнікаў здзейсніліся. Мы жывем у незалежнай краіне. Нягледзячы на тое, што ў нашым маладым грамадстве яшчэ застаюцца нявырашаныя праблемы, у юбілейную 100-ю гадавіну хочацца зрабіць свята. Таму мы рыхтуем пазітыўную, урачыстую і радасную імпрэзу з конкурсамі, віктарынамі, розыгрышамі прызоў і святочнай сімволікай, - распавёў Шыманскі.

З дазволу гарадскіх уладаў, фестываль пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай партый і арганізацый, што ўваходзяць у аркамітэт.

- Мы заклікаем жыхароў горада ўзяць з сабой бел-чырвона-белую сімволіку, а для мітынгу напісаць сацыяльны ці палітычных плакат, які будзе адпавядаць тэматыцы фестываля, - адзначыў Юрый Казакевіч, адзін з сябраў аргкамітэта, абласны каардынатар Руху “За свабоду”.

У 100-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары брэсцкай акцыі лічаць дарэчным і неабходным правядзенне святочнага мерапрыемства. Яго мэта – засведчыць адданасць жыхароў горада найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы: свабодзе і незалежнасці, павазе да гісторыі і культуры беларускага народа.

Чаго чакаць ад фестывалю:

Святочны мітынг з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх уладаў, грамадскіх дзеячоў і гісторыкаў;

Канцэрт (гарадскі духавы аркестр, Cad Goddeu, B:N, Zolki Band, СПРАТ, Relikt)

выстава-продаж нацыянальнай сімволікі;

Кнігарня;

“Кірмаш Валанцёрства” ад грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў горада;

Майстар-класы для дзяцей і дарослых ад беларускіх рамеснікаў;

Фотазона ад прадстаўнікоў рэканструктарскіх клубаў.

Як дапамагчы фестывалю:

Далучыцца да арганізатараў і стаць валанцёрам. Для гэтага трэба запоўніць кароткую форму па спасылцы: https://goo.gl/JSrh5M.

Ахвяраваць сродкі на арганізацыю канцэрта і выраб святочнай сімволікі праз краудфандынг: https://www.talaka.org/projects/2741/overview.

Што зараз

Па словах Дзмітрыя Шыманскага, арганізацыйны камітэт рыхтуе дакладны план мерапрыемства. Ідзе праца над праектамі рэзалюцый, удакладняецца спіс удзельнікаў фестывалю. Усе, хто лічыць гэты дзень святочным, могуць далучыцца да арганізацыі мерапрыемства. Аргкамітэт запрашае рамеснікаў і прадстаўнікоў бізнэсу прэзентаваць сваю прадукцыю на адной з крэатыўных пляцовак фестывалю. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні будуць публікавацца ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #БНР100 і #БНР100Брэст:

ВК: https://vk.com/bnr100_berascie

ФБ: https://www.facebook.com/BNR100Brest.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости