Новости Новости Беларуси

Слуцкие активисты предложили властям присоединиться к празднованию 100-летия БНР

Слуцкие активисты предложили властям присоединиться к празднованию 100-летия БНР

1174 просмотра Слуцк
Областной координатор Движения «За Свободу» Виталий Амелькович передал сегодня в Слуцкий горисполком заявление с предложением присоединиться к празднованию 100-летия БНР. По его словам, активисты будут также готовить свои мероприятия.

«Заява — гэта пэўны тэст мясцовых уладаў, як яны аператыўна рэагуюць на адпаведныя рухі і змены па стаўленні да юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое быццам бы дэманструе ўлада вышэйшага ўзроўню», — сказаў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

«Аддаючы даніну павагі людзям, дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння пачатку XX-га стагоддзя, дзякуючы руплівай працы якіх мы сёння маем гонар жыць у суверэннай дзяржаве, у 100-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі лічу важным і неабходным правядзенне на Случчыне святочных мерапрыемстваў, якія б выразна засведчылі адданасць жыхароў і мясцовых уладаў нашага рэгіёну найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы — свабодзе і незалежнасці, павазе да гісторыі і культуры», — сказана ў заяве.

Амяльковіч заклікаў ўлады Случчыны стварыць рэгіянальны аргкамітэт па арганізацыі і правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, прыняць чынны удзел у працы дадзенага аргкамітэта і садзейнічаць належнай арганізацыі і высокаму ўзроўню правядзення святочных мерапрыемстваў. Ён дадаў, што такія мерапрыемствы можна праводзіць на працягу ўсяго 2018 года.

«Насамрэч хацелася б, каб мясцовыя ўлады прынялі рашэнне правесці мерапрыемствы ў гадавіну абвяшчэння БНР. Калі яны рэальна пойдуць на гэты крок, то я гатовы дапамагчы ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў, пра што паведаміў ў заяве», — патлумачыў Мінскі абласны каардынатар Руху.

«Гэта нашае нацыянальнае свята, калі будзе воля і ініцыятыва адзначаць яго і на ўзроўні Слуцку, гэта трэба толькі вітаць», — дадаў Віталь Амяльковіч.

Актывіст падкрэсліў, што ягоная дзейнасць не абмяжуецца гэтым зваротам, зараз ідуць перамовы пра арганізацыю рэгіянальных актыўнасцяў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости