Новости Новости Беларуси

В Витебске 25 марта общественность хочет провести митинг и концерт

В Витебске 25 марта общественность хочет провести митинг и концерт

633 просмотра Витебск
Заявку на проведение в Витебске митинга и концерта направят сегодня представители общественности Витебска, рассказал член Совета Движения «За Свободу» Христофор Желяпов.

«Мы падаем заяўку на правядзенне мітынгу ў дазволеным месцы з канцэртам беларускамоўнага рок-гурта», — сказаў сайту Pyx.by Жаляпаў. Па ягоных словах, днём раней прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся па заключэнні дамоваў з камунальшчыкамі, міліцыяй і хуткай дапамогай.

Заяўка будзе накіраваная ад імя мясцовай суполкі Партыі БНФ, бо гэта адзіная зарэгістраваная мясцовая структура. Сам спадар Хрыстафор не можа быць заяўнікам праз адміністрацыйнае пакаранне пасля святкавання Дня Волі ў мінулым годзе.

Акрамя таго, запланаваныя некалькі традыцыйных мерапрыемстваў, якія дазволу ад уладаў не патрабуюць: ускладанне кветак да помнікаў у прыватнасці Альгерду і Уладзіміру Караткевічу, а таксама вечарына з канцэртам на сядзібе.

«Нам ніколі не дазвалялі Дзень Волі ў Віцебску, але ў гэтым годзе ёсць спадзяванні, што дазволяць. У шмат якіх гарадах улады ідуць насустрач: у Мінску, Брэсце, Гродна, ці ўжо атрымалі, ці атрымаюць дазвол. Мы хочам, каб свята было святам», — заключыў Хрыстафор Жаляпаў.

Адзначым, што ў канцы лютага прадстаўнікі грамадскасці Віцебшчыны распаўсюдзілі адкрыты зварот, дзе заклікалі ў тым ліку ўлады далучацца да святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР. Ад Руху "За Свабоду" яго падпісаў абласны каардынатар Леанід Гаравы.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости