Новости Новости Беларуси

За фильм о Лукашенко блогеру грозит уголовное дело

За фильм о Лукашенко блогеру грозит уголовное дело

1045 просмотров Минск
Член Движения «За Свободу», видеаблогера Павла Спирина опросили в милиции по поводу фильма «Отчим» об Александре Лукашенко. Правоохранительные органы подозревают, что в ленте есть оскорбление официального лидера Беларуси.

«Мяне выклікалі у міліцыю. Там я адказаў на іх пытанні: ці гэта мой фільм. Сказаў, што мой. Я рассылаў яго ва ўсе дзяржаўныя органы. Па выніку склалі пратакол апытання. Голас запісвалі, зачытваў ім нейкую кнігу. Прама як у фільмы „Месца сустрэчы змяніць нельга“, калі там пад дыктоўку пісаў Шарапава злачынца, так я чытаў тэкст, слязлівы нейкі», — распавёў сайту Pyx.by Павел Спірын.

На развітанне, па словах актывіста Руху «За Свабоду», міліцыянты паведамілі, что будзе праведзеная экспертыза, пасля якой будзе прынятае рашэнне, ці ўзбуджаць крымінальную справу.

«Самі міліцыянты не ведаюць, чым я мог абразіць Лукашэнку ў гэтым фільме. З пракуратуры ім прыйшло ўказанне, цяпер вось даследчую праверку праводзяць», — адзначыў Спірын.

Блогер распавёў, што выклаў «Айчыма» у сеціва ў пачатку снежня. Фільм прысвечаны Лукашэнку і ягонаму праўленню з 1994 года «з кропкі гледжання простага народа», у фільме ўздымаюцца палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя пытанні. "«Айчым» падобны на «Звычайнага прэзідэнта» Хашчавацкага. Я перад тым, як рабіць фільм, звярнуўся да рэжысера, мы размаўлялі, ён даў некалькі парадаў, як правільна рабіць мантаж і інш. Я выкарыстаў некаторыя парады ў фільме, і вельмі ўдзячны за іх рэжысёру", — кажа актывіст Руху «За Свабоду».

Павел Спірын лічыць, што абразы Лукашэнкі ў фільме няма. Але думае, што ўлады заклапочаны колькасцю праглядаў відэа: на сегодня только на канале в Youtube больш за 460 тысячаў праглядаў. Блогер кажа, што адтуль фільм разышоўся па іншых сацсетках, дзе праглядаў яшчэ болей.

«Улады лічаць, што патрэбна прыцягнуць да адказнасці, запужаць. Каб напалохаць людзей, паказаць, што праўду казаць нельга», — кажа сябра Руху «За Свабоду».

Пакуль міліцыя праводзіць праверку, Павел Спірын працуе над новым матэрыялам пра міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

«Артыкул крымінальнага кодэксу пра абразу прэзідэнта мусіць быць скасаваны», - пракаментаваў сітуацыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоным меркаванні, гэты артыкул парушае адно з фундаментальных правоў беларусаў - права крытычна ацэньваць дзеянні ўлады. «Службовыя асобы мусяць знаходзіцца пад «грамадскім пражэктарам», і яны павінны мець значна меншую абарону ад крытыкі, чым звычайныя грамадзяне. Так дзейнічаюць ва ўсіх цывілізаваных краінах свету», - дадаў Юрый Губарэвіч.

Ён нагадаў, што Павел Спірын, сябра Руху «За Свабоду», актыўна бярэ ўдзел ў выбарчых кампаніях – назіраннях і ў якасці кандыдата, а таксама ён неаднаразова ў сатырычнай форме звяртаў увагу на дзейнасць прадстаўнікоў беларускай улады. «Але заўсёды пры гэтым трымаецца ў межах прыстойнасці, не пераходзіць на асобы, а крытыкуе, што сказана і што зроблена», - патлумачыў старшыня Руху.

«Мы патрабуем неадкладна спыніць ціск на Паўла Спірына. З'яўленне новых палітычных вязняў не ў інтарэсах той часткі ўлады, якая выступае за большую адкрытасць Беларусі і больш цывілізаваны твар дзяржавы», - заключыў Юрый Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости