Новости Новости Беларуси

Стартовали занятия в Медиашколе Молодежи Движения

Стартовали занятия в Медиашколе Молодежи Движения

577 просмотров Минск
В Минске прошел первый занятие Медияшколы Молодежи Движения «За Свободу», на котором преподавала редактор Citydog.by Яся Королевич-Картель.

Моладзь «Руха «За Свабоду» абвесціла прыём заявак на ўдзел у Медыяшколе ў лютым. Арганізатары адзначылі, што ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. Былі адабраныя 20 студэнтаў.

«Многія вартыя і карысныя для грамадства ініцыятывы ў Беларусі застаюцца без увагі. Таму Медыяшкола ставіць на мэце даць грамадскім, палітычным ды культурніцкім актывістам веды і практычныя навыкі па рэалізацыі ўласных медыякампаній, якія б маглі падмацаваць іх праекты і афлайн-актыўнасць», — распавёў сайту Pyx.by кіраўнік Медыяшколы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.

Па ягоных словах, Каралевіч-Картэль распавяла пра асаблівасці беларускай медыяпрасторы і яе функцыянаванне. «Таксама рэдактар дала практычныя парады адносна таго, якім чынам эфектыўна супрацоўнічаць з рэдакцыямі СМІ і журналістамі», — дадаў Стаселька.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости