Новости Новости Беларуси

Подана заявка на проведение уличного фестиваля к 100-летию БНР в Бресте

Подана заявка на проведение уличного фестиваля к 100-летию БНР в Бресте

897 просмотров Брест
Представители четырех региональных организаций, в том числе Движения «За Свободу», выступили заявителями на проведение в центре Бреста уличного фестиваля 25 марта.

Арганізатары запланавалі на гэты дзень канцэрт, пляцоўкі рамеснікаў, майстар-класы і фотазоны. У аргкамітэт па правядзенні свята на сёння аб’ядналіся 16 мясцовых арганізацыяў і ініцыятываў.

Заяўку ў гарвыканкам сёння перадаў кіраўнік абласной структуры Партыі БНФ, сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрый Шыманскі.

«Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі настройвае на святочны лад. І мы рыхтуем сапраўднае свята — канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнёраў, знаёмства з беларускімі рамеснікамі і грамадскімі арганізацыямі, мора пазітыву і святочнай сімволікі», — паведаміў Шыманскі.

Напярэдадні падачы заяўкі былі праведзеныя перамовы з брэсцкімі ўладамі, пад час якіх былі заключаныя папярэднія дамоўленасці наконт пляцоўкі, а таксама арэнды гукаўзмацняльнай апаратуры, правядзення прыборкі і атрымання паслугаў камунальшчыкаў і хуткай дапамогі за кошт горада, распавёў абласны каардынатар Руху «За Свабоду», адзін з заяўнікаў Юрый Казакевіч.

«Ад Дня Волі я ў гэтым годзе чакаю галоўнага: аб’яднання людзей, якім не абыякавая ідэя незалежнасці Беларусі, для якіх важная ідэя беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці», — адзначыў Казакевіч.

Абласны каардынатар Руху лічыць у гэтым годзе самай важнай задачай падцягнуць да дэмакратычных сілаў тых, «хто яшчэ не з намі, але маральна да гэтага гатовы».

Сярод заяўнікаў фэсту ў Брэсце актывісты Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Партыі АГП, БСДП (Грамада).

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости