Новости Новости Беларуси

Подана новая заявка на проведение Дня Воли с участием 25 тысяч человек

Подана новая заявка на проведение Дня Воли с участием 25 тысяч человек

818 просмотров Минск
Движение «За Свободу», общественное объединение «БНФ «Адраджэньне», Информационно-просветительское учреждение «Амарока», Объединенная гражданская партия, Белорусская социал-демократическая партия (Грамада) подали сегодня новую заявку на проведение 25 марта митинга и концерта.

«Дзейнічаць давялося ў хуткім рэжыме. Пра тое, што будзе адмова стала нефармальна вядома яшчэ ўчора, і ў нас было мала часу для падрыхтоўкі новай заяўкі ад імя арганізацыяў. На мой погляд, гэта выхад з сітуацыі, а прапанова правядзення свята ў цэнтры горада — гэта пазітыўны крок з боку ўлады», — адзначыў на прэс-канферэнцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, цяпер галоўная задача заяўнікаў — прасачыць, каб мерапрыемства прыйшло ў мірным і святочным рэжыме.

Мэта масавага мерапрыемства — «публічнае адзначэнне і святкаванне грамадзянамі 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй устаўной граматай БНР пад лозунгам „Свята Незалежнасці“», сказана ў заяўцы.

«Мерапрыемства скіраванае на нацыянальную кансалідацыю вакол каштоўнасцяў дзяржаўнага суверэнітэту, развіцця ды ўмацавання беларускай нацыі, на прыцягненне ўвагі беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці да спадчыны БНР, да неабходнасці нацыянальнага адзінства дзеля абароны незалежнасці Беларусі», — адзначылі аўтары зварота.

«Гэта падставовыя рэчы, якія аб’ядноўваюць беларусаў», — упэўнены Губарэвіч.

Арганізатары разлічваюць на 25 тысячаў удзельнікаў свята на пляцоўцы ля тэатра оперы і балета. Пачатак свята ў 13.00, завяршэнне 19.00.

Арганізатары звярнуліся да ўладаў з просьбай бяплатна прадставіць паслугі па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі ў часе дэманстрацыі і мітынгу, а таксама забеспячэнне медычнага абслугоўвання і ўпарадкавання тэрыторыі.

"Мы прапанавалі магчымасць разгледзіць правядзення шэсця ад сквера Купалы да пляцоўкі ля тэатра. Гэта ў інтарэсах не толькі арганізатараў, але і ўладаў. Бо людзі ўсё роўна будуць дабірацца да месца правядзення свята. Усеагульная ёсць зацікаўленасць, каб быў легальны фармат. Паглядзім, які будзе адказ", - заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости