Новости Новости Беларуси

Дудкин: Голоса украли

Дудкин: Голоса украли

793 просмотра Гродно
Результаты местных выборов комментирует член Движения «За Свободу», экс-кандидат в Гродненский городской совет Евгений Дудкин.

«У мяне выніковае другое месца па акрузе, 30% галасоў на некаторых участках. Сапраўды, галасы скралі, таму такі вынік», — адзначыў Дудкін.

Сярод парушэнняў ён назваў незаконнае выдаленне назіральнікаў і давераных асобаў з участку, закрыты і негалосны падлік галасоў, лічбы назіральнікаў і лічбы ў пратаколах па датэрміновым галасаванні разыходзіліся.

«Пад час размоваў людзі абураліся кандыдатурамі, якіх выставіла ўлада. Яны пісалі гэта ў сацсетках, у абмеркаваннях. Я ўласна абураны закрытым і негалосным падлікам галасоў, тым, што назіральнікі ад улады бачылі парушэнне і заплюшвалі на гэта вочы. Гэта быў адкрыты крадзёж. Таму я рады толькі аднаму: што змог зафіксаваць факты парушэнняў Выбарчага кодэксу», — патлумачыў сябра Руху «За Свабоду».

Далейшыя планы, прызнаецца малады палітык, залежаць ад настрою ў грамадстве. «Калі грамадства бачыць залежнасць прызначанага дэпутата ад улады і яго безадказную дзейнасць, то бачу магчымым працаваць як адказ запатрабавання ад грамадства. Зараз для мяне важна паказаць выбарцам, як праходзілі выбары, і таксама кошт тых абяцанак, якія дэкларавалі кандыдаты ад улады», — заключыў Яўген Дудкін.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости