Новости Новости Беларуси

Турченяк: Шел на выборы, чтобы разоблачить фальсификации

Турченяк: Шел на выборы, чтобы разоблачить фальсификации

763 просмотра Брест
Результаты местных выборов комментирует член Совета Движения «За Свободу», экс-кандидат в Брестский городской совет Денис Турченяк.

Сапраўдныя лічбы

«Я хачу агучыць не тыя лічбы, якія напісала камісія, а тыя лічбы, якія атрымалася выявіць», — адзначыў Турчаняк.

147 — гэта колькасць выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі акругі Дзяніса Турчаняк, і іх не было ў спісах. «Як я раней і казаў, каб штучна завысіць яўку, з спісаў зніклі выбарцы. Былі адфільтрованыя спісы на прадмет тых, хто раней не хадзілі на галасаванне. Калі яны ўсё ж з’яўляліся на ўчастках, іх уключалі ў дадатковыя спісы», — патлумачыў сябра Рады Руху.

58 — гэта разыходжанне яўкі на ўчастку № 50 з дадзенымі назіральнікаў і камісіі. «Гэта кажа не на карысць вынікаў гэтых выбараў», — лічыць Турчаняк.

4 — столькі шурупаў у дне ў урны для датэрміновага галасавання. «Я бачыў скрыні на двух участках: усё прыгожа, усё на цвіках, акрамя дна, дзе чатыры шурупы», — кажа палітык.

85 — гэта колькасць выбарцаў, якія па словах старшыні камісіі заявілі жаданне галасаваць па месцы знаходжання. «Два назіральнікі пайшлі з камісіяй. Прыходзяць, звоняць у дзверы. У адной кватэры чалавек, да якога так прыйшлі, 2 гады як памёр. Ну як ён званіў з таго свету? Шмат хто з жыхароў адкрытым тэкстам пасылаў камісію. Ніхто не званіў. У выніку з 85 прагаласавала каля 40. Каб назіральнікі не хадзілі, то прагаласавалі б усе», — адзначыў сябра Рады Руху «За Свабоду».

3 — такую колькасць скаргаў я падаў і столькі ж мне адмовілі ў доступе да правасуддзя. «Каля 48 тысяч выбарцаў у Брэсце і 5616 на маёй акрузе не былі ўключаныя ў спісы перад кампаніяй наўмысна. Адмаўляюцца даць інфармацыю пра колькасць выбарцаў у разрэзе кожнага дома, бо як толькі ўкажуць інфармацыю, я адразу праверу. Чарговыя будуць доказы падтасовак», — падкрэсліў палітык.

«Ну і чаго называць тыя лічбы, што напісалі?» — спытаў Турчаняк.

Вынікі выбараў — цалкам чаканыя

Былі і іншыя парушэнні: ніхто (нават самі члены камісіі) не бачыў адзнакаў кожнага выбарца ў кожным бюлетні. «Назвалі вынікі і тут ужо застаецца верыць на слова, ці не. Як таму фокусніку ў цырку, ці верыш, што там была магія, ці не», — сказаў сябра Руху.

Па выніку Дзяніс Турчаняк падаў заяву наконт пра прызнанне вынікаў выбараў у гарадскую выбарчую камісію і яшчэ трое экс-кандыдатаў. «Паседжанне пачалі з таго, што будуць зацвярджаць вынікі. „Перад тым, як зацвярджаць вынікі вы павінны разгледзець вынікі павінны скаргаў“, — кажу. Гэта выклікала паўзу, старшыня камісіі не знайшлася, што адказаць. Перахапіла ініцыятыву член камісіі і заявіла: „Павестку дня мяняць не трэба. А іх заявы будзем разглядаць на іншым паседжанні“», — распавёў экс-кандыдат

Па ягоных словах, скаргі назіральнікаў таксама не прынятыя да ўвагі.

Вынікі выбараў — цалкам чаканыя, лічыць Дзяніс Тураняк. «Я ставіў мэту — унікнуць у існуючыя механізмы фальсіфікацыі. Гэтыя вынікі дасягнутыя. На наступных выбарах узмацнім назіранне па некаторых момантах», — паабяцаў ён.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости