Новости Новости Беларуси

Пантус: Ілюзіяў наконт вынікаў выбараў не меў

Пантус: Ілюзіяў наконт вынікаў выбараў не меў

865 просмотров Берёзовка
Вынікі мясцовых выбараў камэнтуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Бярозаўскі гарадзкі савет Сяргей Пантус.

«Заняў другога месца з двух, набраўшы 19,5 % ад колькасьці прыняўшых удзел у галасаванні. Зразумела, што па дадзеных камісіі», — распавёў Сяргей Пантус.

Сярод парушэнняў ён назваў завышэньне яўкі: у апошні дзень датэрміновага галасаваньня быў прыпісаны 101 бюлетэнь. «Пры падліку былі забароненыя аўдыя-, відыя- і фотаздымкі. Назіральнік ад „Права выбару“ ня быў дапушчаны непасрэдна да стала, на каторым лічыліся бюлетэні. Падлік праходзіў негалосна. Не былі агучаныя лічбы са скрыні для галасаваньня у асноўны дзень», — пералічыў сябра Руху «За Свабоду».

Агулам ад выбараў у яго «нармалёвыя ўражаньні». «Ілюзіяў наконт вынікаў ня меў. Сваю задачу па ўдзелу у якасьці кандыдата і арганізацыі назіраньня, на маю думку, выканаў», — падкрэсліў экс-кандыдат у дэпутаты.

Надалей Сяргей Пантус плянуе так жа займацца палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю. «Тым больш, што ў нас, на Лідчыне, зараз склалася, я мяркую, досыць актыўная і арганізаваная каманда. У бліжэйшы час мы як раз будзем зьбірацца і абмяркоўваць больш дэталёва пляны на год», — заключыў палітык.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости