Новости Новости Беларуси

Вакуленка: Выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца

Вакуленка: Выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца

684 просмотра Брест
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Брэсцкі абласны савет Сяргей Вакуленка.

«Вынікам я не задаволены. Я стаў другім на акрузе. Разлічваў, што людзі стаміліся ад усяго і будуць галасаваць па-іншаму. Можа быць, так і было, але датэрміновае галасаванне перашкаджае ўсяму: лічбы ў асноўны дзень і датэрмінова фактычна супрацьлеглыя. З гэтага можна зрабіць выснову, што нехта ўмешваецца ў працэс і фальсіфікуе вынікі», — адзначыў Сяргей Вакуленка.

Пры гэтым, ён прызнае, што даказаць гэтыя фальсіфікацыі складана: няма магчымасці ўвесь час назіраць за датэрміновым галасаваннем і засведчыць захаванасць бюлетэняў у скрынях для галасавання.

«На парламенцкіх выбарах мы з брэсцкім каардынатарам Руху „За Свабоду“ Дзянісам Турчаняком правялі эксперымент, калі замянілі некалькі бюлетэняў белымі лістамі паперы. Тады гэтыя лісты так і не знайшлі. Гэта доказ таго, што нехта мае доступ, і ёсць людзі, зацікаўленыя ў скажэнні вынікаў галасавання людзей», — прыгадаў Вакуленка. Раней яны таксама правяралі бюлетэні на прадмет таго, ці члены камісіяў іх падпісваюць, і графолагі гэтага не пацвердзілі.

Палітык звярнуў увагу на тое ў улётцы з біяграфіі была незаконная агітацыя за праўладнага кандыдата, хаця яму самому пра праваабарончую дзейнасць указаць не дазволілі.

«Ніхто акрамя мяне кампаніі на акрузе фактычна не праводзіў. У праўладнага кандыдата не было нават сустрэчаў з выбарцамі. Я выпусціў буклеты і календары, якія былі развешаныя на ручкі кватэраў. Была праведзеная каласальная работа. Людзі мне званілі і казалі, што так ніхто яшчэ не рабіў. Але праверыць і ўпэўніцца, што за мяне галасавалі, няма магчымасці», — падкрэсліў Сяргей Вакуленка.

Надалей ён плануе працягнуць грамадска-палітычную працу, у прыватнасці супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце: " гэтай справе ўлада слухае толькі бізнес, а павінна думаць пра насельніцтва".

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости