Новости Новости Беларуси

Добротвор: Власти сами собрали мне команду

Добротвор: Власти сами собрали мне команду

709 просмотров Минск
Результаты местных выборов комментирует член минского областного совета Движения «За Свободу», экс-кандидат в Минский областной, районный и Колодищанский сельский советы Илья Добротвор.

«Дакладных лічбаў пакуль у мяне няма, але, па афіцыйных дадзеных, у мяне паўсюдна больш за 10%, на трэцяе месца мяне паўсюдна пакідалі. Пры гэтым, у дзень выбараў была перамога, амаль паўсюдна, але вось на датэрміновым галасаванні супрацьлеглая карціна», — распавёў Дабратвор.

Цікавая сітуацыя склалася на галасаванні ў сельсавет: там два кандыдаты набралі аднолькавую колькасць галасоў. «Памыліліся ў тым, што хацелі мяне выкінуць на трэцюю пазіцыю, і ўсю амаль адну урну прывезлі з галасавання на месцы знаходжання, за аднаго, другую — за другога», — распавёў экс-кандыдат. Ён лічыць, што ў працэсе «знойдзецца» адзін голас, які дапаможа вырашыць гэтую дэлему.

«Агулам сітуацыя мяняецца толькі ў горшы бок. Умовы вельмі жорсткія, ладна мы палітычныя актывісты, але ў сельскі савет, падрабіўшы ўлётку, знялі кандыдатку ад народа. Калі над намі маюць хаця б якую прыстойнасць, то над простымі людзьмі здзекуюцца як толькі могуць», — адзначыў Ілля Дабратвор.

Палітык бачыць перспектыву ў далейшай працы з людзьмі, якія прыйшлі назіраць на ягонай акрузе. «На гэтай кампаніі амаль усе назіральнікі ў мяне сабраліся мясцовыя. Трэба сабрацца, паразмаўляць, падумаць, як будзем працаваць далей. Атрымліваецца, што ўлада сваімі рукамі збірае мне каманду», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости