Новости Новости Беларуси

Масюк: Буду пытаться добиться правды

Масюк: Буду пытаться добиться правды

745 просмотров Слоним
Результаты местных выборов комментирует член Движения «За Свободу», экс-кандидат в Слонимский районный Совет депутатов Алесь Масюк.

«Адчуванне шмат у каго, што гэтыя выбары былі яшчэ больш брутальныя, чым мінулыя. Напрыклад, я пад час падліку галасоў заўсёды падыходзіў да стала. На гэты раз пайшоў падлік галасоў, я падышоў да скрыні з датэрміновым галасаваннем на 1,5 метра, каб было бачна. Адразу падскочыла старшыня камісіі: «Адыдзіце, вы перашкаджаеце працы камісіі» Чаму я перашкаджаю? Хіба што рабіць беззаконні?» - распавёў Алесь Масюк.

Сябра Руху «За Свабоду» адзначыў шмат парушэнняў пад час працэсу падліку галасоў: не абвясцілі асобна колькасць галасоў з розных скрыняў, не маглі падвесці вынікі хвілінаў 40.

«Я напісаў скаргу ў пракуратуру з просьбай узбудзіць крымінальную справу і прызнаць выбары на Заходняй акрузе №15 Слоніма несапраўднымі. Справа ў тым, што з пратакола зніклі 106 чалавек. Лічылі, лічылі ў камісіі і аблічыліся», - адзначыў экс-дэпутат.

«29 галасоў нібыта прайграў праўладнаму кандадыту: за мяне 106 галасоў, за яе – 135. Але я перамог адназначна. Мы прайшлі ўсю акругу, уручалі ўлёткі асабіста кожнаму ў рукі, толькі калі каго не было, ўстаўлялі ў дзверы. Ва ўлётцы прапісаў, што рабіў па гэтаму мікрараёну. Потым была яшчэ інфармацыйнай улётка, чаму нельга хадзіць на датэрміновае галасаванне», - дадаў Алесь Масюк.

Далей у планах палітыка: «паспрабаваць дабіцца хаця б якой праўды». «Буду звяртацца ў пракуратуру, ЦВК, магчыма давядзецца падаваць у суд. Хачу даказаць, што ў нас не ўсё так проста: беззаконне навокал, але трэба ісці да канца», - падкрэсліў сябра Руху «За Свабоду».

«І будзем далей працаваць на пазітыўныя змены», - заключыў Масюк.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости