Новости Новости Беларуси

Шиманский: Местные советы превратили в клуб директоров

Шиманский: Местные советы превратили в клуб директоров

511 просмотров Брест
Результаты местных выборов комментирует член Движения «За Свободу» из Бреста, экс-кандидат в Брестский городской совет Дмитрий Шиманский.

«Афіцыйны мой вынік на выбарах – 21,4%, гэта другое месца на акрузе», - распавёў Зміцер Шыманскі.

Парушэнні, па ягоных словах, пад час выбараў «былі самы стандартныя»: «не пускалі да сталоў назіральнікаў, калі ішоў падлік галасоў, адмяралі для іх тры метры». «На адным хіба што ўчастку прагортвалі ўсе стопкі з бюлетэнямі. Там я перамог», - дадаў палітык.

«У нас свой чалавек была членам участковай камісіі, ёй не далі пазнаёміцца са спісам выбарцаў. У суботу хацела праверыць, ці стаяць подпісы, ці адпаведная колькасць подпісаў у гэтых спісах. Мы абскардзілі гэтую забарону і ўжо атрымалі адказ: сказалі, што ўсё нармальна», - адзначыў сябра Руху «За Свабоду».

Былі і іншыя парушэнні: пад час галасавання на даму, дадаў экс-кандыдат у дэпутаты, «званілі ва ўсе дзверы па сваім уласным спісе». «Гэта значыць, што камісію ніхто не выклікаў. Хадзілі і складалі спіс для галасавання па месцы знаходжання на хаду, уносілі, калі згаджаліся галасаваць. Калі адмаўляліся, то ішлі далей», - распавёў Зміцер Шыманскі.

Усяго на акрузе ў такі спіс першапачаткова трапілі 300 чалавек, за цэлы дзень абышлі 100 з нечым. «Камісія пайшла з трыма скрынямі, а назіральнік быў адзін, не мог за ўсімі пабегаць: дзе ён хадзіў прагаласавалі – 17, з другой урнай - 56, трэцяй – пад 50. Відавочна, што мухлявалі з галасаваннем на даму», - адзначыў Шыманскі.

Акрамя таго, пасля ўскрыцця скрыняў для датэрміновага галасавання на адным з участкаў аказалася, што за незалежнага кандыдата – нуль галасоў. Хаця самі выбарцы сведчылі, у тым ліку пісьмова, што яны за Змітра Шыманскага галасавалі і менавіта датэрмінова.

«Нічога не змянілася насамрэч. Нехта кажа, што ўлада пакрыху лібералізуецца, але гэта зусім не кранае кіраванне краінай, прыняццё рашэнняў. Выбары – цалкам падкантрольныя, цалкам кіраваныя, у дэпутаты абіралі не тых, хто можа адстойваць інтарэсы людзей, а паважаных, тых, хто мае статус, да каго можна звярнуцца па спонсарскую дапамогу. Напрыклад, на тое ж добраўпарадкаванне тэрыторыі. Гэта не дэпутаты, з мясцовых саветаў стварылі нейкі клуб дырэктараў, клуб начальнікаў. Яны адстойваюць інтарэсы мясцовых уладаў перад выбарцамі, а павінна быць наадварот», - лічыць актывіст Руху «За Свабоду».

Планы самога Змітра Шыманскага пасля выбараў не зменяцца. «Я займаюся грамадскай дзейнасцю і працягну ёй займацца. Гэтая дзейнасць сапраўды прыносіць плён. Мы падтрымліваем новыя грамадскія ініцыятывы, дапамагаем людзям, якія хочуць прыносіць карысць, дасягнулі таго ўзроўню ўспрыняцця свету, калі дбаеш не толькі пра свой кавалак кватэры, зямлі, а таксама і жадаеш дапамагаць навакольнаму свету. Акрамя таго, я буду працягваць дапамагаць людзям адстойваць свае інтарэсы перад органамі ўлады», - заключыў сябра Руху «За Свабоду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости