Новости Новости Беларуси

Казакевіч: на гэты раз члены «выбарчых» камісій хлусілі асабліва нахабна

Казакевіч: на гэты раз члены «выбарчых» камісій хлусілі асабліва нахабна

603 просмотра Барановичи
Вынікі мясцовых выбараў каментуе брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Баранавіцкі гарадскі і Брэсцкі абласны саветы Юрый Казакевіч.

«У гэтым годзе члены "выбарчых" камісій хлусілі асабліва нахабна і бессаромна - ніхто і не чакаў іншага, вядома, але каб так ... Вялікая колькасць парушэнняў іх жа заканадаўства. Але затое як старанна яны правяралі подпісы грамадзян пры рэгістрацыі незалежных кандыдатаў! Вось тады яны былі ну вельмі прынцыповымі», - сказаў сайту Pyx.by Казакевіч.

Па ягоных словах, агульнае адчуванне ад гэтых «выбараў» - вельмі дрэннае: «улады робяць усё магчымае для таго, каб людзі іх не паважалі і ўсё больш павышаюць узровень незадаволенасці людзей». «Але, на думку ўладаў, рэпетыцыя "выбараў" 20-га года прайшла паспяхова», - лічыць абласны каардынатар Руху.

«Мы таксама павінны зрабіць высновы», - дадаў ён.

Сярод зафіксаваных парушэнняў ён назваў завышэнне яўкі, неверагодную колькасць тых, хто прагаласавалі па месцу жыхарства: за гадзіну 300 чалавек. Акрамя таго, некаторыя назіральнікі распавядалі пра махінацыі пры падліку галасоў: калі з стопкі Казакевіча дакладалі канкурэнту. Асноўны разрыў паміж дэмакратычным кандыдатам назіраўся па выніках датэрміновага галасавання.

«Кандыдатам не ад уладаў у Баранавіцкі горсавет напісалі ад 8,3% до 21,6% (камуністу больш за ўсё). Мне менш за ўсіх! Я вось думаю, гэта добра ці кепска? Думаю, добра!» - сказаў Казакевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости