Новости Новости Беларуси

Начался набор в Медиашколу

Начался набор в Медиашколу

235 просмотров Минск
Молодежь «Движения «За Свободу» объявила прием заявок на участие в Медиашколу. В рамках обучения участники получат полезные знания и практические навыки проведения общественных, политических и культурных медиакампаний.

Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак. Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты. Павал Белавус (заснавальнік «Арт-Сядзібы», культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш.

Праграма Медыяшколы складаецца з 6 асноўных блокаў: функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы; праца са СМІ, праца ў сацыяльных сетках; праца культурніцкіх кампаній у медыйнай прасторы; праца палітычных кампаній у медыйнай прасторы; праца грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыя-прасторы.

Для ўдзелу ў школе, трэба запоўніць наступную форму да 26 лютага: https://goo.gl/forms/CFHBXPLNSKhj87Rg2

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка. Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы. Удакладніць дадатковыя пытанні можна па мэйле MoladzRZS@gmail.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости