Новости Новости Беларуси

З пікета — у кабінет да кіраўніка адміністрацыі

З пікета — у кабінет да кіраўніка адміністрацыі

792 просмотра Минск
Каля 30 чалавек выйшлі сёння на перадвыбарчы пікет старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча. Мясцовыя жыхары патрабавалі ўвагі чыноўнікаў да ўшчыльняльнай забудовы у сваім двары, і ў выніку дамагліся сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёну.

Учора адбылася сустрэча Губарэвіча з выбарцамі, асноўнай тэмай якой была будаўніцтва бізнес-цэнтра ў дварах Талбухіна/Незалежнасці. Па выніку мясцовыя жыхары прагаласавалі за тое, каб на наступны дзень выйсці на пікет і запатрабаваць увагі да сваёй праблемы з боку раённай адміністрацыі.

Акцыя адбылася сёння ля будынку Першамайскай адміністрацыі. Перад яе пачаткам кандыдат у дэпутаты па Акадэмічнай акрузе Юрый Губарэвіч асабіста адмерыў 50 метраў ад будынку (бліжэй забаронена заканадаўствам). Удзельнікі — абсалютная большасць мясцовыя жыхары — разгарнулі плакаты: «Наш двор для дзяцей, а не для чужых машынаў», «Спыніць незаконнае будаўніцтва», «Чыноўнікі, вы нас чуеце?».

Праз мегафон да чыноўнікаў звярнуўся спачатку сам Юрый Губарэвіч, а потым і прадстаўніца жыхароў. Яны заклікалі супрацоўнікаў адміністрацыі пачуць пра праблемы людзей і выйсці да іх на размову.

«Чыноўнікі нас не чуюць, хаця гэта мы плацім ім заробкі», — адзначыў у прыватнасці Губарэвіч.

Пасля беспаспяховага чакання дэлегацыя жыхароў накіравалася ў адміністрацыю раёна, дзе дамаглася сустрэчы з яе кіраўніком Ігарам Кудрэвічам. Той у прыватнасці параіў звяртацца па дакументацыю па справе да забудоўшчыка і прызнаўся: «Я асабіста не ставіў ніводнага подпісу пад гэтай справе». Кудрэвіч паабяцаў яшчэ раз паспрабаваць разабрацца са справай і праінфармаваць жыхароў раёну.

«Да чыноўнікаў цяжка дагрукацца праз бюракратычныя перашкоды, перапіска нічога не дае. Адзіны дзейсны спосаб — вынесці пытанне ў публічную прастору і прадэманстраваць рашучасць адкрыта дамагацца выканання сваіх законных правоў і інтарэсаў», — пракаментаваў вынікі акцыі і сустрэчы Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, жыхары дамоў на Талбухіна/Незалежнасці месяцамі вялі перапіску і атрымлівалі няўцямныя адказы не па сутнасці, але «градус падвысіўся, яны не пабаяліся, выйшлі разам са мной на пікет пад адміністрацыю і дамагліся ўвагі Кудрэвіча».

Палітык абяцае і надалей трымаць пытанне пад кантролем і патрабаваць вяртання павагі да людзей з боку чыноўнікаў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости