Новости Новости Беларуси

Началось голосование за лауреата премии Виктора Сырицы

Началось голосование за лауреата премии Виктора Сырицы

632 просмотра
Движение «За Свободу» в этом году во второй раз вручит премию имени Виктора Сырицы людям, подготовившим выдающиеся региональные инициативы и события.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. У мінулым годзе лаўрэатам стала Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў за арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота. Лонг-ліст прэміі ў гэтым годзе збіралі да 1 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі і адказная за арганізацыю прэміі.

У шорт-ліст за 2017 год увайшлі:

Вольга Дамаскіна (за арганізацыю сустрэчаў у межах праекта папулярызацыі беларускай мовы «Жывая Мова»).

Валер Мінец, Вітольд Ашурак і іншыя асобы (за рэканструкцыю і добраўпарадкаванне месца пахавання паўстанцаў 1863 г., усталяванне памятнага каменю «Невядомым паўстанцам 1863 г.»).

Зміцер Юркевіч (за арганізацыю мастацка-гістарычнага фестывалю «Дах» пад Баранавічам дзеля аднаўленне памяці пра Тадэвуша Рэйтана).

Андрэй Юркоў (за арганізацыю і правядзення Дня Волі ў Горках: раздача паштовак студэнтам і добраўпарадкаванне магілы студэнта, удзельніка паўстання 1863 года, Войцеха Дамарацкага).

Яўген Меркіс (за арганізацыю адукацыйна-асветніцкага праекту KRAJAVID, які мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю).

Ігар Случак (за кампанію па прасоўванні ўжывання беларускай мовы ў разнастайных сферах дзейнасці дзяржавы і грамадства «Справаводства па-беларуску»).

Юрый Палонскі (за арганізацыю рыцарскага фестывалю «Гонар продкаў» у Вілейцы з рыцарскімі баямі клубаў з розных рэгіёнаў і ўдзелам рамеснікаў).

«На конкурс у гэтым годзе паступілі 23 прапановы. Цешыць, што заявак нават болей, чым у мінулым годзе. Гэта паказчык таго, што актыўнасць у рэгіёнах не зніжаецца», — пракаментаваў хаду выбараў намінантаў прэміі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, у гэтым годзе арганізацыя праводзіць не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Адное «але», грамадскае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.

Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму: http://bit.ly/syryca2017

«Прэміяй мы намагаемся прыцягнуць увагу да дзейнасці рэгіянальных актывістаў па папулярызацыі беларускай мовы, нацыянальнаму адраджэнню. Яна часцяком не заўважная па-за межамі іх рэгіёнаў, але гэта не змяншае яе значнасці», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду», дадаўшы, што менавіта такой рэгіянальнай працай усё жыццё займаўся сам Віктар Сырыца.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия Виктора Сырицы

Последние новости