Новости Новости Беларуси

Самые молодые кандидаты в депутаты на местных выборах: кто они

Самые молодые кандидаты в депутаты на местных выборах: кто они

777 просмотров Минск
18 февраля в Беларуси состоятся выборы в местные Советы депутатов. Belsat.eu разыскал самых юных кандидатов, чтобы понять зачем им понадобилось должность депутата и что они будут с ней делать, когда их выберут.

Уладзіслаў Прыёмка, 18 год, Горадня

Балатуецца па акрузе №14 у Гарадзенскі абласны савет дэпутатаў. Студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту, сябра Ліберальна–дэмакратычнай партыі.

Уладзіслаў Прыёмка

Уладзіслаў – самы малады кандыдат у Беларусі, яму 18 год. Балатавацца на пасаду дэпутата вырашыў, бо лічыць гэта каштоўным досведам. Ён плануе звязаць сваё жыццё з палітыкай і бачыць праблемныя месцы ў сваёй акрузе:

«Жыхары скардзяцца на вываз смецця і дарожнае пакрыццё, пенсіянеры на тое, што не прыбіраюць іхныя пад’езды. Я планую падыходзіць да праблемаў прааналізаваўшы іх. Напрыклад, у сітуацыі з дарогамі: даведаюся пра самыя праблемныя ўчасткі і паспрабую схадзіць да кіраўніка РБК (рамонтна-будаўнічае кіраванне), паразмаўляць пра рамонт».

Хлопец тлумачыць, чаму далучыўся да Ліберальна–дэмакратычнай партыі:

«Мая партыя імкнецца да пераменаў, ёсць дакладны план. Усе чальцы прыйшлі добраахвотна, гэта простыя людзі, з імі можна параіцца і даведацца, што б яны хацелі змяніць. Таксама мая партыя не дае пустых абяцанняў – калі б вы прасачылі актыўнасць ЛДП ў СМІ і сацсетках, вы б гэта зразумелі».

Уладзіслаў яшчэ студэнт, але запэўнівае, што калі стане дэпутатам, штодня будзе выдзяляць прыкладна 5 гадзін свайго часу на грамадскія праблемы, а ў выходныя нават больш.

Раман Ляўгераў, 18 год, г. Менск

Раман Ляўгераў

Балатуецца ў Менгарсавет па Савецкім раёне, акруга № 46. Навучаецца ў Дзяржаўным прафесійным ліцэі транспартнага будаўніцтва №5 . Прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі.

«Мяне вылучыла партыя, я – грамадскі дзяяч і люблю дапамагаць людзям. Я лаўлю кайф ад гэтага!» – кажа ён.

Далучыцца да КПБ юнака з’агітавала яго бабуля:

«Знаходжу шмат плюсаў, якія былі пры камунізме, гэта супадае з маім светапоглядам. Бясплатная медыцына, адукацыя – у нас пакуль гэтым могуць карыстацца ўсе, у адрозненне ад іншых краінаў»

Хлопец з’уяўляецца валанцёрам грамадскай ініцыятывы «Анёл» і супрацоўнічае з міліцыяй – ходзіць у патрулі і рэйды.

Мікіта Краснакуцкі, 21 год, г. Менск

Мікіта Краснакуцкі, 11 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Балатуецца ў Менгарсавет па Партызанскім раёне, акруга № 57. Працуе аператарам дыфузійных працэсаў на «Інтэграле». Сябра Партыі БНФ.

Гэта не першыя выбары ў жыцці хлопца – сёлета ён балатаваўся на пасаду старшыні «Моладзі БНФ».

«Узрост не адыгравае важнай ролі. Вядома, у нашым грамадстве пануе эйджызм, але ўсе больш з’яўляецца прыкладаў ініцыятыўнай моладзі, якая робіць рэчы, якія «дасведчаныя» старыя людзі не зрабілі за ўсе свае гады», – кажа ён.

Мікіта Краснакуцкі вучыцца і працуе, але мяркуе, што час на грамадскія інтарэсы знайсці рэальна, бо ёсць моцнае жаданне працаваць.

«Глядзіце, вось тут трэба крышачку асвятліць сучаснае разуменне дэпутацтва. На жаль, большасць сёння разумее дэпутата як маленькага мэнэджэра, які будзе бегаць па кожнай яме, лямпачцы ці каце на дрэве. Але гэтую ролю ўжо даўно выконвае той жа партал 115.by, і можа нашмат эфектыўней.

Новая і рэальная роля дэпутатаў – спрыяць развіццю мясцовага асяроддзя, рабіць яго зручным. Гэта і глабальныя планы развіцця, і новыя крутыя ініцыятывы, і рэалізацыя тых, што ўжо існуюць.

І вось як раз адна з праблемаў, якой я хачу заняцца – гэта тое, што ў моладзі мала магчымасцяў праводзіць вольны час. Асноўным рашэннем я бачу стварэнне арт-прастораў і суполак вакол іх на базе ўжо існуючых. А магчымасці і рэсурсы ёсць, ёсць памяшканні, ёсць людзі, якія таксама гэтым хочуць займацца».

Раман Роль, 20 год, г. Менск

Раман Роль

Балатуецца ў Менгарсавет па Фрунзенскім раёне, акруга №30. Атрымлівае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Вылучаецца ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Раман навучаецца на гістарычным факультэце, але лічыць, што палітыка і гісторыя шчыльна звязаныя.

«На маю думку, моладзь павінна быць прадстаўлена на ўсіх узроўнях кіравання. Я хачу зрабіць штосьці карыснае для людзей, каб жыццё акругі стала лепей. Лічу, што палітыка – гэта тая сфера, дзе можна рэалізавацца, можна прасоўваць свае ідэі і на штосьці паўплываць».

Юнак балатуецца ў Сухараўскім раёне Менску:

«Праблемы ёсць заўжды. У маім раёне, у Сухарава, я бачу, што трэба падымаць пытанне чэргаў у бясплатных паліклініках, будаваць больш дзіцячых садкоў. Да мяне будуць прыходзіць людзі і казаць пра свае праблемы, і я пішу ліст як дэпутат у дзяржаўны орган, які займаецца гэтай праблемай. У дэпутата больш паўнамоцтваў і ягоны запыт заўважаць».

Хлопец прытрымліваецца камуністычных поглядаў.

«Камуністычная партыя зарэкамендавала сябе ў свой час. Левых партыяў у нас дастаткова, але КПБ у нас адна з самых моцных. У партыі цяпер ідзе палітыка амаладжэння, бо чамусьці ў насельніцтва яна асацыюецца са старымі, з людзьмі сталага веку. Мы хочам паказаць, што вось маладыя, таксама камуністы, людзі левых ідэяў. Партыя палічыла, што на мяне можна абаперціся ў вырашэнні мясцовых пытанняў», – гаворыць хлопец.

Мікіта Семяненка, 22 гады, г. Менск

Мікіта Семяненка

Балатуецца ў Менгарсавет па Фрунзенскім раёне, акруга №34. З’яўляецца намеснікам дырэктара па маркетынгу на прыватным прадпрыемстве «Сеаліна». Навучаўся ў Польшчы і Іспаніі. Сябар руху «За свабоду».

Спачатку Мікіце адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты на падставе таго, што ў хлопца нібыта ёсць незадэклараваная кватэра на 18 метраў. Хлопец быў вымушаны даказаць, што яе не існуе, і па выніку яго ўсё ж зарэгістравалі.

Негледзячы на ўзрост, Мікіта спрабуе балатавацца на мясцовых выбарах ужо другі раз. Мінулы раз, у 2014 годзе, яго не зарэгістравалі.

«Я хачу зрабіць Кунцаўшчыну месцам, у якім хочацца жыць. Гэта раён, у якім я вырас, вучыўся і я ўсё тут ведаю. Хачу палепшыць якасць жыцця сваіх людзей, палепшыць інфраструктуру. Хачу змагацца з паказухай – з прымусам настаўнікаў выпісваць нікому не патрэбныя часопісы, хадзіць на суботнікі і хакеі. Збіраюся абараняць бацькоў ад пабораў і ствараць умовы для прадпрымальнікаў – у нас шмат памяшканняў якія не выкарыстоўваюцца, можна перадаць іх прадпрымальнікам. Няхай адкрываюць там свае стартапы і гурткі па інтарэсах. Кунцаўшчына апошнія пару гадоў без дэпутата, бо мінулы кандыдат сышоў у Палату прадстаўнікоў».

Ірына Арахоўская, belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #678 12.02.2018 16:57 @ Леанід

    Маладыя з КПБ бачна не ведаюць тую спадчыну, якую ім пакінулі Ленін са Сталінам або не маюць сумлення. ..

Местные выборы 2018

Последние новости