Новости Новости Беларуси

«Это очередная» фрау А. Оппозиция о нападках государственных телеканалов на независимое наблюдение

«Это очередная» фрау А. Оппозиция о нападках государственных телеканалов на независимое наблюдение

597 просмотров Минск
8 февраля государственные телеканалы Беларусь 1 и ОНТ показали подобные сюжеты, в которых утверждалось, что компания независимого наблюдения «Право выбора 2018» уже подготовила готовы жалобы на нарушения и заявление о непризнании местных выборов.

Што сказалі па БТ

Нібыта гэтую інфармацыю, а таксама аўдыёзапісы выказваньняў каардынатара кампаніі выклала ў сацсетках карыстальніца пад нікам «Птушка пеўчая». Маўляў, у кампаніі «да выбараў усё гатова, а назіральнікі — у чаканьні абяцаных грошай за працу».

Чым займаецца «Права выбару»

​"Права выбару" ўжо ня першы год праводзіць назіраньне за выбарчымі кампаніямі. Яна аб’ядноўвае восем палітычных і грамадзянскіх структур: Партыю БНФ, БХД, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), рух «За свабоду», Аб’яднаную грамадзянскую партыю, Беларускую партыю «Зялёныя», аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу і незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасьці.

Кампанія ставіць за мэту «мабілізацыю валянтэраў ня толькі для фіксацыі, але і для актыўнага процідзеяньня парушэньням».

«Гэта спроба дыскрэдытацыі вынікаў назіраньня»

Нацыянальны каардынатар «Права выбару» Аляксандар Сілкоў зьмясьціў у фэйсбуку першую рэакцыю на сюжэты дзяржаўных тэлеканалаў.

«Выснова — 1. На правільным шляху. 2. Толькі адкрыты і галосны падлік галасоў. 3. Чуткі пра слабасьць і разьяднанасьць апазыцыі моцна перабольшаныя. 4. Падрабязнасьці пазьней. 5. І самае галоўнае — дзякуй за падтрымку».

Зьвязацца зь Сілковым карэспандэнту Свабоды не ўдалося. Аднак сытуацыю пракамэнтаваў Юрась Губарэвіч, старшыня Руху «За свабоду» — аднаго з удзельнікаў кампаніі.

​— Дзяржаўныя тэлеканалы нават ня сталі шукаць рэальную дзяўчыну, якая хаваецца пад нікам «Птушка пеўчая», а выклалі допіс у эфір, як і аўдыёзапісы.

— Гэта, хутчэй за ўсё, чарговая «фраў А.» ці «фрау Б.», у спэцслужбаў Беларусі вялікі альфабэт. Я мяркую, што гэта цалкам альбо часткова сфальшаваны запіс, бо тут без правядзеньня адпаведнай экспэртызы немагчыма казаць дакладна, ці тыя цытаты, якія прыпісваюцца пэўным людзям, насамрэч ім належаць. Альбо гэта кампаноўка зь нейкіх спробаў праслухоўваньня падчас сустрэчы людзей, якія абмяркоўваць пляны кампаніі.

— Дзеля чаго, на вашую думку, створаны гэтыя тэлесюжэты адразу на двух афіцыйных тэлеканалах?

— Тут можа быць некалькі варыянтаў. Першы, і гэта ўжо відавочна, — гэта спроба дыскрэдытацыі вынікаў назіраньня, якія прадставіць кампанія «Права выбару». На сёньня гэта адзіная буйная кампанія незалежнага назіраньня ў Беларусі. Як вядома, місіі міжнароднага назіраньня будуць адсутнічаць. Усё, што робяць назіральнікі «Права выбару», празрыста і грунтуецца на рэальных фактах.

Як мінімум, гэта спроба дыскрэдытацыі і, магчыма, спроба разгрому ці пачатак спробы разгрому ўсёй сыстэмы незалежнага назіраньня ў Беларусі, як гэта было ў свой час з ініцыятывай «Партнэрства».

Алесь Дашчынскі

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости