Новости Новости Беларуси

Александру Шчамлёву Дабейский избирком отказал в регистрации

Александру Шчамлёву Дабейский избирком отказал в регистрации

573 просмотра Шумилино
Дабейская сельская избирательная комиссия отказала в регистрации кандидатом в депутаты Дабейского сельсовета Александру Шчамлёву, активисту движения «За Свободу», члена Белорусского социал-демократической партии (Грамада) по округу № 7 в агрогородке Амбросовичы Шумилинского района. При этом председатель Дабейской комиссии Лариса Барковская прислала претенденту безграмотное и некомпетентное решение об отказе в регистрации, которое «издевается» с норм избирательного законодательства.

19 студзеня Аляксандр Шчамлёў па пошце атрымаў рашэнне Дабейскай сельскай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Дабейскага сельсавета. Рашэнне камісіі выклікала ў спадара Шчамлёва непаразуменне. Бо з таго што ён прачытаў было цяжка зразумець на падставе чаго яму адмоўлена ў рэгістрацыі і па кансультацыю ён звярнуўся да мяне.

І сапраўды, калі я 20 студзеня ў апошні дзень для падачы скаргі на рашэнне камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам пабачыў гэтае рашэнне, то адразу ўзнікла шмат пытанняў да прававой пісьменнасці пра выбарчае заканадаўства кіраўнікоў Дабейскай камісіі. Пытанні ўзніклі, бо прадстаўленае рашэнне выглядае недарэчным на адпаведнасць нормам Выбарчага Кодэкса краіны і з’яўляецца «адсебяцінай» старшыні камісіі Ларысы Баркоўскай і яе сакратара Таццяны Івановай.

Так у рашэнні сцвярджаецца, што «ў адпаведнасці з абзацам пятым часткі трэццяй арт. 66 ВК РБ для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета ў выбарчую камісію прадстаўляюцца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць звесткі пра адукацыю, пра месца працы, займаемую пасаду (занятак) асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, названыя ў дакументах аб вылучэнні кандыдатам».

Але абзац пяты часткі трэццяй арт. 66 ВК РБ дакладна фармулюецца так у адносінах да прадстаўляемых дакументаў: «пісьмовую заяву аб згодзе пры абранні дэпутатам на вызваленне ад займаемай пасады або на спыненне адпаведных паўнамоцтваў — для асоб, указаных у частках першай-чацвёртай артыкула 59 гэтага Кодэкса». Якія ж асобы вызначаюцца ў гэтай частцы арт. 59 ВК РБ і пра што там напісана?

А ў гэтай частцы напісана, што не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў з адначасовым заняццем пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо суддзі (ч.1); дэпутат Палаты прадстаўнікоў не можа быць адначасова членам Савета Рэспублікі, дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў (ч.2); дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў не могуць быць старшынi абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскiх (акрамя гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камітэтаў, а таксама суддзі ( ч.3); дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў не можа быць адначасова дэпутатам Палаты прадстаўнікоў(ч.4).

Відавочна што гэтыя нормы адносна ні пасады прэзідэнта, ні кіраўніка выканаўчай улады, ні дэпутата Палаты прадстаўнікой 6 склікання і г.д. не падыходзяць да Аляксандра Шчамлёва, жыхара аграгарадка Амбросавічы, каб Дабейская камісія патрабавала ад яго заявы на вызваленне ад якой та з вышэйназваных пасад, якія ён не займае. І таму гэтая пазіцыя «рашэння» — неправамоцная.

Далей у рашэнні яшчэ адна «цікавостка». Старшыня камісіі і сакратар пішуць: «выяўлена адсутнасць у біяграфічных даных і падпісных лістах ЗВЕСТАК аб месцы працы, займаемай пасадзе (занятку)...». Між тым яшчэ пры атраманні падпісных лістоў сакратар камісіі Таццяна Іванова ня ведаючы або грэбуючы дзяржаўнай беларускай мовай асабіста па-расейску ў графе Пасада (занятак) напісала «пенсионер». І наогул спадарыня Іванова выканала не ўласцівы сакратару камісіі абавязак — запоўніла ўсе графы на першай старонцы трох падпісных лістоў, якія былі выдадзены Аляксандру Шчамлёву і вызначала, што з сябраў ініцыятыўнай групы павінны шчэ сабіраць подпісы і Леанід Гаравы, і Хрыстафор Жэляпаў — актывісты Руху «За Свабоду». Мяркую, што так яна паступіла і па іншых прэтэндэнтах у Дабейскі сельсавет, каб тыя не памыліліся.

Вось такі скан першай старонкі першага падпіснога ліста.

Не менш непісьменнай і некампетэнтнай з’яўляецца «падстава» для рашэння:" на падставе абзацаў чацвёртага і пятага першай часткі артыкула 681 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь Дабейская сельская выбарчая камісія ... рашыла«. Пра якія ж падставы кажуць абзацы чацвёрты і пяты першай часткі артыкула 681 Выбарчага кодэксу для адмовы ў рэгістрацыі?

Азац чацвёрты кажа, што адмова можа быць пры «непрадстаўленні аднаго або некалькіх дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата». Але ж кіраўніцтва нічога канкрэтнага пра непрадстаўлены дакумент для рэгістрацыі не кажа, а тая ж сакратарка камісіі Таццяна Іванова ўласнаручна напісала ў падпісных лістах, што Аляксандр Шчамлёў — «пенсионер».

Абзац пяты кажа, што адмова можа быць пры наяўнасці «недастатковага для рэгістрацыі кандыдата колькасці сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, сабраных у падтрымку вылучэння кандыдатам». Але ў выбарчай акрузе было сабрана 22 подпіса выбаршчаў з 68 наяўных па даных камісіі і ўсе подпісы і даты іх напісання былі сапраўднымі. Праўда ішлі званкі выбаршчыкам-падпісантам ад мясцовых чыноўнікаў з пытаннямі наконт таго: а чаму ж вы падпісаліся за апазіцыянера?; а ці плаціў Шчамлёў за ваш подпіс? Толькі ці зацікавіцца пракуратура або следчы камітэт такой сітуацыяй?..

Тым не менш пры адсутнасці рэальных АРГУМЕНТАЎ у гэтым рашэнні супраць рэгістрацыі Аляксандру Шчамлёву было адмоўлена ў рэгістрацыі і відавочна, што найперш па палітычных матывах, бо ён мясцовы актывіст, а ў яго ініцыятыўнай групе былі таксама вядомыя актывісты найперш Руху «За Свабоду» — Леанід Гаравы і Хрыстафор Жэляпаў.

Калі ў суботу 20 студзеня я з сябрам наведаў Дабейскую камісію для азнаямлення кандыдата з дакументамі праверкі для рэгістрацыі і вырабу патрэбных копій з дакументаў , то дзяжурны сябар камісіі нічога не ведаў пра гэта права кандыдата азнаёміцца з дакументамі. Выкліканая старшыня камісіі Ларыса Баркоўская таксама пра гэта права абзаца 7 арт. 68 ВК РБ не ведала, пра што дарэчы сведчыць і асобнік выдання «Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь», у якім давялося разлепліваць старонкі, каб паказаць гэту норму.

З цяжкасцю на працягу гадзіны, праз званкі старшыні ў «цэнтр», Аляксандр Шчамлёў атрымаў магчымасць пабачыць пратакол пасяджэння, арыгінал «рашэння № 6-8», але пры дэкларуемай адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу (арт.13 аб.1 ВК РБ) зрабіць копію часткі пратакола ў адносінах да сябе спадар Шчамлёў не атрымаў.

У гэты ж дзень прэтэндэнтам на кандыдата ў мясцовай кампаніі была пададзена скарга ў Шумілінскую раённую камісію. Адначасова з гэтым Аляксандр Шчамлёў склаў з сябе паўнамоцтва сябра Шумілінскай акруговай камісіі па выбарам дэпутата Віцебскага аблсавета.

Відавочна, што пры існуючай практыкі вядзення вертыкаллю выбарчай кампаніі разгляд будзе прадсказуемы. Адпаведна 22 выбаршчыка з Амбросавіч будуць пазбаўлены магчымасці прагаласаваць за свайго вылучэнца. Дарэчы ў папярэдняй мясцовай кампаніі Аляксандр Шчамлёў гноч пабыў дэпутатам Дабейскага сельсавета пакуль у большасці бюлютэняў за яго не з’явілася дзве «птушкі». Зараз да гэтага справа хутчэй за ўсё не дойдзе.

І калі беларускае МЗС спрабуе пераканаць еўрапейскіх партнераў у «выпраўленні» сітуацыі з выбарамі і правамі чалавека на Беларусі, то ў правінцыі працягваецца прававое цемрашальства. І на жаль сітуацыя, якую магчыма бачыць у «рашэнні» Дабейскай камісіі не выключэнне, а пачварная практыка дзейнасці ўсёй беларускай выбарчай сістэмы. Як бы Лідзія Ярмошына не імкнулася даказаць на словах іншае...

Рашэнне Дабейскай камісіі

Автор: Леонид Горовой

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости