Новости Новости Беларуси

Первый пикет правоцентристов и предварительные итоги регистрации кандидатов

Первый пикет правоцентристов и предварительные итоги регистрации кандидатов

762 просмотра Минск
Результаты первого этапа избирательной кампании подвели 18 января лидеры правоцентристской партийной коалиции. Пресс-конференция по случаю завершения этапа регистрации кандидатов в депутаты местных Советов прошла в формате предвыборного пикета возле Комаровского рынка.

Такі фармат брыфінгу яўна не спадабаўся гарадскім уладам – праз 5 хвілін да старшыні АГП Анатоля Лябедзькі датэлефанаваўся нібыта прадстаўнік Менгарвыканкама, які папярэдзіў партыйца, што прэс-канферэнцыі на пляцоўцы каля Камароўскага рынку праводзіць забаронена. Ды на гэтыя словы ніхто не зважаў.

Юрась Губарэвіч: “Выбівалі адных з самых моцных”

Канчатковыя лічбы па рэгістрацыі кандыдатамі прадстаўнікоў Руху “За Свабоду” стануць вядомыя напрыканцы дня, - заявіў кіраўнік руху Юрась Губарэвіч, - але інфармацыя толькі па Мінску сведчыць пра вялікія страты на этапе рэгістрацыі. Выбарчыя камісіі не зарэгістравалі 5 прадстаўнікоў руху з сямі. Прычым, “выбівалі адных з самых моцных”: Вольгу Быкоўскую, Віктара Янчурэвіча, Дзяніса Дашчынскага, як пад капірку спасылаючыся пра наяўнасць у падпісных аркушах несапраўдных подпісаў.

"А ў сітуацыі з нерэгістрацыяй Мікіты Семяненкі ўвогуле атрымаўся абсурд. Яму адмоўлена на падставе таго, што актывіст незадэклараваў кватэру, якой у яго проста… няма. Па ўказаным адрасе жывуць зусім іншыя людзі, а кватэру яму прыпісалі памылкова. Таму тэрмінова будзем абскарджваць нерэгістрацыю нашых сябраў, бо часу на гэта вельмі мала", - паведаміў Юрась Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч на перадвыбарчым пікеце 18 студзеня 2018 года.

Віталь Рымашэўскі: “Шкада часу, які пойдзе на абскарджанне”

Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі паведаміў журналістам, што ў Мінску выбарчыя камісіі незарэгістравалі 5 актывістаў, параўнаўшы дзейнасць камісій з нейкім статыстычным фэйкавым камітэтам. Па рэгіёнах інфармацыя пакуль няпоўная. Палітык распавёў пра запалохванні і пагрозы па месцы працы ці жыхарства з боку МУС тым новым сябрам БХД, які выказвалі намер рэгістравацца кандыдатамі ці прадстаўлялі ініцыятыву «Матчын Рух 328».

“Я проста перакананы, што Лідзія Ярмошына давала адмашку на траўлю нашых актывістаў” – выказаў меркаванне Рымашэўскі.

Галіна Каржанеўская і Вольга Кавалькова

Адна з актывістак БХД, пісьменніца Галіна Каржанеўская падзялілася ўражаннямі ад учорашняга наведвання выбарчай камісіі, якая адмовіла ёй у рэгістрацыі кандыдатам. У яе склалася ўражанне, што для сябраў камісіі ўсё гэта вельмі неістотна, што "мы там маленькія выпадковыя людзі, якім нават і распрануцца не было дзе". Прычынай адмовы Каржанеўскай стала тое, што ў дэкларацыі яна паведаміла пра хатку ў вёсцы і забылася адзначыць зямельны надзел, на якім ён стаіць.

"Дык гэта ж не мая ўласнасць, бо ўласнасці на зямлю ў Беларусі не існуе, а толькі пажыццёвае карыстанне" - з прыкрасцю адзначыла яна.

Анатоль Лябедзька на правацэнтрысцкім пікеце 18 студзеня 2018 года

Анатоль Лябедзька: “Званіў Леанідавіч, казаў, што прэс-канферэнцыю тут праводзіць нельга”

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі сітуацыя з рэгістрацыяй кандыдатаў лепшая. Па словах старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, пакуль адмоваў няма: з 17 кандыдатур, якія падалі ў камісіі дакументы, зарэгістраваныя ўсе 17. Палітык падкрэсліў, што незалежна ад вынікаў выбараў, правацэнтрысцкая кааліцыя ставіць перад сабой больш шырокія мэты: збор фактаў аб фальсіфікацыі і збор доказаў таго, што свабодных выбараў няма па-ранейшаму, а таксама прасоўванне пазітыўных альтэрнатыў для людзей ў розных накірунках і прыцягненне ў партыі новых людзей".

Першы сімвалічны і супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі паклаў пачатак агітацыйнай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости