Новости Новости Беларуси

Новых иностранных военных баз в Беларуси не будет

Новых иностранных военных баз в Беларуси не будет

1965 просмотров Новогрудок
Сегодня в Беларуси действуют два военных российских объекта в Ганцевичах и Вилейке, появление других не планируется, заявил министр обороны Андрей Равков, отвечая на вопрос председателя Движения «За Свободу» Юрия Губаревича.

Новых замежных ваенных аб’ектаў у Беларусі пакуль не будзе

Тыя два расійскія ваенныя аб’екты, якія функцыянуюць сёння ў Беларусі, прыносяць нам карысць, тэма з’яўлення новых ўздымаецца невядома кім і для чаго, заявіў сёння на прыёме ў Навагрудку міністр.

Па ягоных словах, выгода, па-першае ў тым, што, дзякуючы гэтым базам, беларускі бок атрымлівае інфармацыю, па-другое, атрымлівае доступ для расійскіх палігонаў, аналагаў якіх у нас няма.

«Я асабіста быў на гэтых аб’ектаў, калі пачаў працаваць на пасадзе міністра абароны», — адзначыў чыноўнік. Па ягоных словах, ён глыбока правяраў сітуацыю, у тым ліку праз мясцовую міліцыю, і негатыву ад іх функцыявання не знайшоў.

Сярод плюсаў Раўкоў назваў тое, што дзякуючы расійскім ваенным аб’ектам ёсць працоўныя месцы для мясцовых жыхароў.

Другія расійскія аб’екты, дадаў міністр, — гэта інсінуацыі, дзікае глупства і фэйкі.

Беларускаму войску — беларускія героі

«Рух „За Свабоду“ звяртаў ужо ўвагу на тое, што беларускаму войску патрэбна ўзмацніць ідэалагічнае выхаванне, — нагадаў пад час сустрэчы Юрый Губарэвіч. — Сёння вайскоўцаў часта вучаць на прыкладах ваенных перамогаў суседніх краінаў, а беларусам таксама ёсць кім ганарыцца».

Ён прапанаваў ведамству «мяняць агульны падыход» і ў выглядзе крока добрай волі накіраваць свайго прадстаўніка на круглы стол па пытанні патрыятычнага выхавання з гісторыкамі. Палітык таксама нагадаў пра ініцыятыву пра перайменаванне Сувораўскай вучэльні ў вучэльню імя гетмана Астрожскага ці Тадэвуша Касцюшкі.

«Абсалютна згодны з вамі наконт патрыятычнага выхавання, — адзначыў міністр. — І яго трэба пачынаць з дзіцячага садка».

Наконт удзелу ў круглым стале Раўкоў абяцаў падумаць, адзначыўшы, што ў «кожнага свая праўда».

Праблема дзедаўшчыны

Пад час усёй размовы неаднаразова ўздымалася тэма дзедаўшчыны ў беларускім войску, якую ўзняў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Мінабароны ўвесь час займаецца пытаннем неўстаўных адносінаў, ніхто не пакідае іх збоку. Пытанне, які выгляд яны прымаюць, — адзначыў Раўкоў. — Нашая задача — не дапусціць здзекаў і глумлення».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што аснова гэтых праблемаў закладаюцца выхаваннем і пашкадаваў, што ў 99,9% выпадкаў гэтым пытаннем займаецца Мінабароны.

Пад час сустрэчы было таксама ўзнятае пытанне неабходнасці ўнясення зменаў у закон «Аб вайсковай службе». У прыватнасці, Анатоль Лябедзька казаў пра неабходнасць замацавання большых правоў вайскоўцаў па прыкладзе заходніх суседзяў: атрымання імі доступу да Інтэрнэту і тэлефонаў, правядзення выходных дома.

У завяршэнне сустрэчы міністр абароны паабяцаў, што ўсе агучаныя прапановы будуць разгледжаныя, і Губарэвіч і Лябедзька атрымаюць на іх адказ у ўсталяваныя законам тэрміны.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #667 17.01.2018 14:53 @ Kanst

    Супакоив?... Хиба можна давяраць хлусни чыноуника, што не планавались базы?... --Пасля заяв Мядзведзева ?... Пасля пратэстау грамадзкасци и ... , адразу размяшчэння расейских дывизий у Клинцах и инш.... --ХЛУСНЯ ВИДАВОЧНАЯ !!! -- Хиба мала статыстыки захворвання дзяцей вакол расейских баз?... Ци магчыма з таким хаурусникам вырашаць так патрэбныя справы? ... Ну, чакаем яшчэ гадоу 10-20 зрухау у патрэбным накирунку . Чыноуник адбрахауся, каб не путались пад нагами...

  • #668 17.01.2018 15:11 @ Kanst

    99,9 адсодкау беларуских бандытау -- гэта тыя, хто прайшоу войска, чы турму ! ВОСЬ И ИХ ВЫХАВАННЕ !!!... ХТО У ВОЙСКУ НЕ БЫУ-- ТОЙ РЭДКА БЫВАЕ БАНДЫТАМ ! ХИБА МИНИСТР НЕ ХАУРУСНИК ?

Правоцентристская коалиция

Последние новости