Новости Новости Беларуси

«На местных выборах высокий уровень апатии»: как проходил сбор подписей за активистов Движения «За Свободу»

«На местных выборах высокий уровень апатии»: как проходил сбор подписей за активистов Движения «За Свободу»

423 просмотра Гомель Минск Барановичи
Апатия избирателей и административный ресурс провластных претендентов в депутаты — выдвинутые при поддержке Движения «За Свободу» политики подводит итоги сбора подписей на местных выборах.

Усяго ў розных рэгіёнах Беларусі працавалі 25 ініцыятыўных групаў сябраў і прыхільнікаў Руху «За Свабоду». Прыём дакументаў закончыцца сёння ўвечары, вынікі рэгістрацыі кандыдатаў будуць вядомыя праз некалькі дзён.

«Цікаўнасць да мясцовых выбараў — нізкая»


«Цікаўнасць да мясцовых выбараў значна ніжэйшая, чым да іншых кампаніяў. І гэта зразумела. Выбарцы рэдка сутыкаюцца з дзейнасцю іх мясцовых дэпутатаў, у першую чаргу звяртаюцца ў выканкамы, падсвядома разумеюць, што практычная роля мясцовых саветаў зніжаецца», — распавёў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які вылучаецца па 48-й Акадэмічнай акрузе ў Мінску.

Пры зборы подпісаў, адзначыў ён, людзі запытваюцца: «А навошта гэта?» «Гэта нічога не зменіць», «Усё роўна не працуе нічога». «Супраць такіх аргументаў працуе толькі тое, што ты прадстаўнік апазіцыйнай структуры і ўжо маеш у сваім багажы пэўныя зробленыя рэчы на сваёй акрузе», — адзначыў Губарэвіч.

«Шмат людзей, калі чуюць, што збіраюць подпісы за вылучэнне на выбары, зачыняюць дзверы. Кажуць: „Не ўдзельнічаем“. Калі чуюць, што трэба пашпартныя дадзеныя, кажуць: „Не дам. Ніколі не пакідаю“. Спужаныя, наглядзеліся перадачаў па тэлебачанню, што нельга паказваць пашпарты. Паказвалі пасведчанні, але не заўсёды дапамагала», — распавёў абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч, які балатуецца ў Баранавіцкі гарсавет і Брэсцкі абласны савет.

«Высокі ўзровень апатыі і абыякавасці», — дадаў Казакевіч. Палітык кажа, што подпісы збіраць было больш складана, чым на парламенцкай кампаніі, а за мінулы з лішнім год узровень актыўнасці знізіўся.

Па ягоных словах, «кандыдатаў ніколі не чулі, не бачылі». «Калі казаў, што я і ёсць, то здзіўляліся, што ўпершыню сам збірае кандыдат. Людзі кажуць, што мінулыя дэпутаты нічога не зрабілі, прозвішча свайго ніхто не ведае. Але дзе тады ўсе тыя людзі, што галасавалі?» — спытаў актывіст Руху.

«Людзі на з’яўленне зборшчыка подпісаў рэагуюць па-рознаму, — адзначыў сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч, які вылучаецца на Трактаразавадской акрузе № 57 ў Мінску. — Агулам цікаўнасць у грамадстве да гэтых выбараў нулявая. Шмат людзей не хочуць размаўляць і нічога чуць пра гэтыя выбары. Зачыняюць дзверы са словамі: «Нам гэта не цікава, мы не ўдзельнічаем».

Па ягоным меркаванні, гэта звязана з тым, што шмат разоў абіралі дэпутата, а па выніку акрамя абяцанняў пад час выбарчай кампаніі вынікаў няма. «Людзі страцілі давер да гэтага інстытута ўлады», — лічыць палітык.

Але пры гэтым ён адзначыў, што яму было ісці на кантакт нескладана, бо ёсць амаль дзесяцігадовы досвед працы з гарадскімі праблемамі, а таксама дакладнае тлумачэнне, чаму вырашыў удзельнічаць, і якія праблемы будзе вырашаць на акрузе (у прыватнасці, Янчурэвіч праводзіў да выбараў збор подпісаў за ўвядзенне мараторыя на высечку зялёных насаджэнняў у Партызанскім раёне).

Часам дапамагала ў зборы подпісаў тое, што кандыдат — прадстаўнік апазіцыі, распавёў гомельскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Аляксей Атрошчанка, які збіраў подпісы не толькі за сябе, але і за яшчэ аднаго сябра арганізацыі Ягора Грышановіча.

«З большага людзям усё роўна. Кажуць: «О, малады, падпішамся». Іншыя дадаюць: «О, апазіцыя, добра, давайце, я з вамі. Часам наадварот у штыкі ўспрымаюць, але вось старшыня дома пасля размовы ўсё ж падпісаўся», — адзначыў актывіст Руху.

«У прынцыпе ўсё пазітыўна. Нармальна падпісваюцца», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Дашчынскі, які вылучаецца на Мендзялееўскай акрузе № 55.

Адміністратыўны рэсурс і заблытванне выбарцаў

З праявамі «асаблівай працы» канкурэнтаў — ад выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу і да ўвядзенне выбарцаў у зман — сутыкаліся практычна ўсе прадстаўнікі Руху «За Свабоду».

«Відавочна, што на маёй акрузе ўлада зрабіла свой выбар на аднаго з васьмі прэтэндэнтаў — дзеючага дэпутата, дырэктара басейна Сяргея Казлова. Ягоная каманда праводзіць татальны абыход і робіць гэта са значнымі парушэннямі», — распавёў Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, па-першае, ідзе збор подпісаў па месцы працы, дзе проста збіраюць пашпарты, па-другое, падначаленыя Казлова ўваходзяць у ініцыятыўную групу (што прама забаронена) і збіраюць подпісы ў працоўны час.

«Відавочна, што ўлады і выбаркам будуць заплюшчваць на гэта вочы. Адміністратыўны рэсурс спрацоўвае як заўсёды і забяспечвае месца ў савеце», — дадаў Губарэвіч.

Падобнае ж парушэнне на акрузе Юрыя Казакевіча. «Людзям кажуць на працы, каб яны пакідалі подпісы. Так працуе мой канкурэнт, дырэктар вадаканала», — адзначыў прадстаўнік Руху.

Пра ўвядзенне выбарцаў у зман кажа зборшчык подпісаў на 44-й Лагойскай акрузе ў Мінску (там вылучаецца сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская), сябра Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

«Выбарцам паведамілі, што яны не могуць падпісвацца за іншых прэтэндэнтаў, калі ўжо падпісаліся за аднаго», — адзначыў Амяльковіч.

У прыватнасці ў адной з кватэраў яму назвалі імя Уладзіміра Стрыжанка, які таксама вылучаецца на гэтай акрузе. Па словах жыхароў, менавіта зборшчыкі гэтага прэтэндэнта распаўсюджвалі непраўдзівую інфармацыю пра тое, што, падпісаўшыся за аднаго чалавека, за другога подпіс пакінуць ужо нельга.

«У мяне на акрузе, са словаў выбаршчыкаў, завуч у школе збіраў подпісы, прымушаў падпісвацца за праўладнага кандыдата, дырэктара ААТ „Постганд“. Не ўсе хацелі падпісвацца», — адзначыў Дашчынскі.

Па ягоных словах, такіх выбарцаў яшчэ часцяком блыталі. «Кажуць: «Я падпісаўся за Смольскага. Больш падпісвацца нельга», — дадаў актывіст Руху.

Паміж тым, шмат на якіх акругах працы праўладных кандыдатаў увогуле не заўважна. «Прадстаўнік „Вадаканалу“ ідзе ад улады. Былі нейкія пікеты побач з метро „Трактарны завод“, а так не заўважна іх», — адзначыў Віктар Янчурэвіч.

Пра тое ж распавёў і Аляксей Атрошчанка. «Не бачна іх. На адной з акругаў хадзілі са школы, агітавалі», — заключыў сябра Рады Руху.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости