Новости Новости Беларуси

«Готов публично поговорить с КГБ». Руководитель Движения «За Свободу» отреагировал на попытку вербовки активиста

«Готов публично поговорить с КГБ». Руководитель Движения «За Свободу» отреагировал на попытку вербовки активиста

1164 просмотра Минск
Публичность — это, пожалуй, наиболее эффективное оружие против того, что кто-то пытается совершить тайно.

Калі на вас ці вашых блізкіх ціснуць, скажам, спецслужбы — не бойцеся. І абавязкова распавядайце пра ўсе спробы вас шантажаваць, пагражаць ці вербаваць. Як пацвярджае практыка, гатовасць не маўчаць можа адбіць ахвоту ў спецслужбаў да вас звяртацца. Пра гэта сёння і пагаворым на прыкладзе Вадзіма Бабіна, 21-хгадовага актывіста «Руху за Свабоду» з Наваградку, які распавёў пра спробу КДБ завербаваць яго.

Пра гэты факт у сацсетках распавёў Юрась Губарэвіч — кіраўнік Руху «За Свабоду».

«Ніякай рэакцыі не было (на заяву актывіста пра спробу вербавання). Гэта не тое ведамства, якое дзейнічае публічна і адкрыта. Звычайна яны стараюцца звяртацца да актывістаў па адным, і чым менш пра гэта інфармацыі праходзіць у публічную прастору, тым больш зручна ім працаваць і плесці свае сеткі», — адзначыў палітык.

У эфіры «Белсату» Юрась Губарэвіч звярнуўся да супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бяспекі, а дакладней — паўтарыў сваю ранейшую прапанову:

«У мінулым годзе пасля чарговай спробы вербавання я звярнуўся да вышэйшага кіраўніцтва КДБ з прапановай аб сустрэчы. Галоўны момант, што гэтая сустрэча павінная быць публічнай. Я гатовы з імі размаўляць у прысутнасці журналістаў або сведкаў, адказваць на пытанні пра дзейнасць Руху „За свабоду“, і, натуральна, пачуць адказы ад іх, чаму такая цікаўнасць да нашай арганізацыі».

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости