Новости Новости Беларуси

«Отношение власти к оппозиции на этих выборах еще хуже, чем на прошлых»

«Отношение власти к оппозиции на этих выборах еще хуже, чем на прошлых»

1111 просмотров
Среди потенциальных кандидатов на места депутатов местных советов, которых выберут 18 февраля, есть и несколько лидеров демократических структур. Это руководитель движения «За свободу» Юрий Губаревич, лидеры гражданской кампании «Говори правду» Андрей Дмитриев и Татьяна Короткевич, председатель партии БНФ Григорий Костусев.

Губарэвіч: «Галоўная праблема ў акрузе — ушчыльненьне і забудова двароў»

Лідэр руху «За свабоду» адзначае, што ўсе ініцыятыўныя групы руху былі зарэгістраваныя.

Юрась Губарэвіч

«Фактычна ўсе нашы ініцыятыўныя групы завяршылі збор подпісаў, цяпер яны падводзяць вынікі. Магчыма, выставім яшчэ некалькі пікетаў, пройдземся па кватэрах, паколькі заканадаўства дазваляе рабіць гэта да 8 студзеня», — кажа Юрась Губарэвіч.

Што тычыцца асабістага вылучэньня лідэра руху, то ён балятуецца ў дэпутаты менскага гарсавету па Акадэмічнай выбарчай акрузе.

«Я сам сабраў 50 подпісаў, пасьля чаго перадаў справу сваім сябрам, бо трэба было праехаць па рэгіёнах, каб падтрымаць нашых актывістаў. Галоўная праблема ў маёй акрузе — ушчыльненьне і забудова дваровых тэрыторыяў. Таму я актыўна працую над гэтай актуальнай тэмай», — кажа палітык.

У Акадэмічнай акрузе зарэгістравана 8 ініцыятыўных груп. Сярод іх групы дзейнага дэпутата, дырэктара басэйна Сяргея Казлова з сацыяльна-спартовай партыі, і сакратара ЦК партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерыя Ўхналёва.

Юрась Губарэвіч таксама кажа, што каля 20 прадстаўнікоў руху дэлегаваныя ў склад участковых выбарчых камісіяў. Але ўключылі іх туды ці не, пакуль невядома.

Дзьмітрыеў: «Чым старэйшыя людзі, тым часьцей яны гавораць пра амалоджваньне ўлады»

Адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў балятуецца ў менскі абласны савет па Фаніпальскай акрузе. Ён кажа, што ягоная група ўжо сабрала двайную норму подпісаў — 300 пры неабходных 150.

Андрэй Дзьмітрыеў

«Мы зрабілі такі трайны бутэрброд. На тэрыторыі маёй абласной акругі балятуюцца яшчэ два актывісты „Гавары праўду“: Вольга Тамукевіч і Аляксей Сырамолатаў. Таму мы падтрымліваем адно аднаго і агітуем за ўсіх траіх. Гэта сябе апраўдвае», — лічыць Андрэй Дзьмітрыеў.

Спадар Дзьмітрыеў як лідэр кампаніі езьдзіць і па іншых акругах, дзе балятуюцца актывісты «Гавары праўду».

«Зьбіралі ўчора подпісы ў пасёлку Новы Узьдзенскага раёну. Ёсьць цікавая тэндэнцыя: чым старэйшыя людзі, тым часьцей яны гавораць, што трэба амалоджваць уладу. Кажуць, што надакучвае, калі паўсюдна адны і тыя ж твары», — распавядае Андрэй Дзьмітрыеў.

Кастусёў: «Улады сарвалі наш экспэрымэнт»

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што «навіна сёньняшняга дня» — зрыў уладамі спробы адсачыць выбарчы працэс у дзьвюх акругах.

Рыгор Кастусёў

«Два нашы прэтэндэнты — Мікіта Краснакуцкі зь Менску і Ільля Дабратвор з Менскага раёну — падалі заяўкі, каб іх актывістаў уключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў. У кожнай акрузе па сем участкаў, і яны спадзяваліся, што здолеюць „закрыць“ кожны. Сёньня даведаліся: ніводную нашу кандыдатуру не зацьвердзілі, — кажа Рыгор Кастусёў. — Нічога, на жаль, не мяняецца. Стаўленьне ўладаў да апазыцыі яшчэ горшае, чым падчас ранейшых выбараў».

Партыя БНФ зарэгістравала 30 ініцыятыўных груп. Яшчэ некалькі актывістаў зьбіраюцца рэгістравацца ад партыі, ім подпісы выбарнікаў не патрэбны.

Рыгор Кастусёў на гэтым тыдні перадае дакумэнты для рэгістрацыі яго кандыдатам у Магілёўскі абласны савет па Шклоўскай выбарчай акрузе. Пакуль у яго два канкурэнты — рэдактар раённай газэты і лекар зь мясцовага шпіталя.

Уладзімір Глод

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости