Новости Аналитика

Подведение итогов года

Подведение итогов года

1286 просмотров Белосток
Основные события в политике, общественной жизни, экономике и в жизни Беларуси вспомнили участники прямого эфира на Радио «Рация». Одним из участников стал председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

РР: Ці ёсць поспехі ў нашай міжнароднай палітыцы?

Юрый Губарэвіч: З пункту гледжання кіруючага рэжыму, дасягнуты пэўныя поспехі. Гэта пачалося яшчэ ў 2015 годзе, калі Лукашэнка вырашыў, што пагрозы, якія сыходзяць ягонаму кіраванню з боку Расеі, нельга не ўлічваць, трэба мяняць знешнюю палітыку, шукаць сапраўдны баланс. Былі выпушчаны палітвязні.

Канечне, гэта пэўным чынам змяніла адносіны еўрапейскіх краінаў да Беларусі. Можна назіраць асцярожны дыялог. Але істотных крокаў з абодвух бакоў не адбываецца. Аднак няма нічога, што б прывяло да пагаршэння гэтых стасункаў.

Сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец: Згаджуся з Юрасём, поспехі ў рэжыму насамрмэч ёсць. Але ці ёсць поспехі ў Беларусі? Калі б еўрапейцы былі больш прынцыповымі ў сваіх патрабаваннях, вось тады б мы маглі казаць пра пасьпяховасць еўрапейскай лініі.

А так атрымліваецца, што палітыкі прыязджаюць у Менск, у першую чаргу сустракаюцца з прадстаўнікамі рэжыму, а ўжо затым з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Вялізныя гранты на падтрымку дзяржаўных структураў, уключаючы такія абсурдныя рэчы як на самакіраванне ў Беларусі. У нас няма самакіравання. На ўдасканаленне судовай сістэмы, якая кляпае канвееры палітычных прысудаў. Змяншаецца падтрымка незалежных СМІ. Вось гэта ўжо пагрозлівыя сігналы.

Яшчэ адна яскравая старонка ў беларуска-еўрапейскіх дачыненнях, гэта вучэнні “Захад – 2017”. Чарговы раз Беларусь паказала, што яна ўсё ж такі знаходзіцца пад мядзведжай лапай Крамля. Далейшыя падзеі паказалі, што Крэмль проста дыктуе палітычную волю Лукашэнку. Калі падсумоўваць, то рэжым за 2017 год атрымаў дадатковую крыніцу фінансаў, пачаў больш тонка і дыпламатычна дзейнічаць на еўрапейскім кірунку. Але ўцэлым дэмакратычная супольнасць і Беларусь на еўрапейскім кірунку прайгралі.

РР: Беларусь зараз адварочваецца ад Крамля ці наадварот, набліжаецца яшчэ больш?

Губарэвіч: Афіцыйна Беларусь спрабуе паступова адыходзіць ад тых уплываў, якія мае Крэмль на нашу краіну. Рэзкія крокі Лукашэнка зрабіць не можа, бо гэта можа выклікаць негатыўную рэакцыю Пуціна. Расейская інфармацыйная прастора фактычна пакрывае Беларусь. І прысутнасць “русского мира” – гэта дамінанта ў беларускай унутранай палітыцы. Гэта тое, што робіць уплыў на настроі нашых грамадзян. І чыннік, які не дазваляе рабіць рэзкія рухі ў дзяржаўнай палітыцы.

РР: Мясцовыя выбары. Як рух “За Свабоду” рыхтуецца да выбарчай кампаніі?

Губарэвіч: Некалькі дзясяткаў актывістаў Руху “За Свабоду” па ўсёй Беларусі зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, збіраюць подпісы, шмат хто ўжо сабраў. Натуральна, казаць, што гэта будуць сапраўдныя выбары, не даводзіцца, бо не адбылося ніякіх зменаў, улада не зрабіла ніякіх сігналаў, што збіраецца іх правесці па нейкім новым празрыстым сцэнары, аднак тым не менш трэба дэманстраваць прагрэс на перамоўных пляцоўках з замежнымі партнёрамі, пытанне выбараў адно з найважнейшых, гэта індыкатар ці адбываюцца ў Беларусі палітычныя змены.

Хутчэй за ўсё, улада пойдзе па тым шляху, які ўжо пратораны на мінулых парламенцкіх выбарах, калі адбылося прызначэнне некалькіх дэмакратычных кандыдатаў дэпутатамі. А ў выпадку з мясцовымі выбарамі такіх можа быць некалькі дзясяткаў. Але, нягледзячы на ўсё, любая палітычная кампанія – гэта магчымасць данесці сваю пазіцыю да беларускага грамадства, скарыстацца пэўным перыядам палітычнай вольнасці, калі можна выйсці на вуліцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, выставіць пікеты, звяртацца ў гучнаўзмацняльнік да людзей – і за гэта не будзе ніякіх наступстваў у выглядзе штрафаў ці адсідак. Таксама гэта магчымасць запытаць меркаванні саміх людзей, абыходзячы кватэры, збіраючы подпісы.

РР: Можа гэта і ёсць шлях да зменаў у Беларусі, калі б усё больш і больш людзей з апазіцыйных асяродкаў траплялі ў дэпутацкія фатэлі?

Губарэвіч: Гэта была б цудоўная магчымасць змены сітуацыі ў Беларусі мірным шляхам, калі б прадстаўнікі апазіцыі прыходзілі б у мясцовыя саветы. Натуральна, што гэта больш актыўныя, больш матываваныя людзі. У іх асобах жыхары Беларусі атрымалі б сваіх рэальных прадстаўнікоў. І для самой улады гэта быў бы пэўны штуршок да актывізацыі ўладных інстытутаў, прадстаўнічых інстытутаў, саветаў на мясцовым узроўні. Бо зараз ідзе дыскусія, ці ўвогуле яны патрэбныя, калі рэальныя паўнамоцтвы маюць выканкамы, а саветы ператвараюцца ў нейкі дэкаратыўны орган.

РР: Як бы вы падвялі эканамічныя вынікі 2017 года?

Губарэвіч: На жаль, узровень жыцця не вызначаецца макраэканамічнымі паказчыкамі. Рубель можа быць стабільным, але і заробкі стабільна нізкімі. Канешне, у гэтым годзе адбыліся пэўныя спробы лібералізацыі, пошук новых унутраных рынкаў. Гэта і стаўка на інфармацыйныя тэхналогіі. Невядома, можа гэта і спрацуе, аднак тут ёсць і пэўная зона рызыкі.

Мы памятаем тую кампанейшчыну, якую ўлада рэгулярна рэалізоўвае ў дачыненні да пэўных сфераў беларускай эканомікі. Або гэта падтрымка прамысловых прадпрыемстваў, якія дыхаюць на ладан. Або гэта ўкладанне вялікіх інвестыцый у сельскую гаспадарку, якія таксама проста закопваюцца ў зямлю. У сферы прадпрымальніцтва і ІТ-бізнеса, канечне, ёсць пэўныя перспектывы, але ёсць і рызыкі, калі ўлада будзе надта кантраляваць гэтую сферу. Ёсць пэўная рызыка і адмывання грошай, сыходу ў цень. Гэта сфера дастаткова новая для Беларусі, тут трэба быць вельмі асцярожным.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости