Новости Новости Беларуси

Виктор Янчуревич: Большинство обращений — от людей из регионов

Виктор Янчуревич: Большинство обращений — от людей из регионов

1038 просмотров Минск
Виктор Янчуревич является не только членом Совета Движения «За Свободу» и лидером инициативы «Экаград», но и помощником депутата Палаты представителей Анны Конопацкой.

РР: Ці складана працаваць?

Віктар Янчурэвіч: Асабіста для мяне гэта быў няпросты год. У тым ліку, і ў сувязі з новымі абавязкамі ў якасці памочніка дэпутата. Хаця ў той жа час не скажу, што было вельмі ўжо складана, як кажуць, перакінуцца на новы фронт працы. Камунікаваць з грамадзянамі і дапамагаць у вырашэнні лакальных праблем даводзілася і раней – як каардынатару ініцыятывы “Экаград”. Шчыра скажу, што гэта мне прыносіць маральнае задавальненне.

РР: З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся?

Віктар Янчурэвіч: Найбольш складаным было першыя паўгода працы ў прыёмнай. У Ганне Канапацкай, як у апазіцыйным дэпутаце, шмат хто ўбачыў агеньчык апошняй надзеі. Да яе паехалі з усёй Беларусі грамадзяне, якія не змаглі вырашыць свае праблемы праз дзяржаўныя структуры, прайшоўшы ўсе інстанцыі.

Трэба адзначыць, што ў большасці такіх сітуацый і дэпутат не можа нічым дапамагчы. Шчыра скажу, што даводзіцца даваць і такія адказы, але дапамагаць значна лепш, чым казаць людзям “не”.

РР: З якімі праблемамі найчасцей звяртаюцца людзі да дэпутата?

Віктар Янчурэвіч: Цяпер большасць зваротаў ў прыёмную – ад жыхароў з рэгіёна. Прыходзяць, як з праблемамі прыватнага характару (падзел маёмасці, атрыманне спадчыны, працаўладкаванне і г.д.), так і з рознымі пытаннямі лакальнага характару (праца грамадскага транспарту, дабраўпарадкаванне і развіццё тэрыторый, капрамонт і абслугоўванне жылых дамоў). Значную частку гэтых пытанняў маглі б закрываць дэпутаты мясцовых саветаў, але іх жыхары раёна не ведаюць, таму ідуць да нас.

Увогуле, праца памочнікам дэпутата ставіць пэўныя выклікі, таму што звароты грамадзян у прыёмную дэпутата носяць вельмі разнастайны характар і, часцей за ўсё, не супадаюць са спецыялізацыяй папярэдняй дзейнасці.

Таму для пошуку адказу на зварот ці на выпрацоўку пэўнага алгарытму дзеянняў па праблеме, даводзіцца вывучаць і аналізаваць нарматыўныя акты, паглыбляць свае веды. У гэтым плане лічу працу памочнікам дэпутата вельмі карыснай для свайго ўласнага развіцця і назапашвання вопыта і практыкі працы з грамадзянамі.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости