Новости Новости Движения

Бесплатного телевидения на местных выборах не будет

Бесплатного телевидения на местных выборах не будет

1016 просмотров Минск
Такой ответ дала Центральная избирательная комиссия председателю Движения «За Свободу» Юрию Губаревичу. Он просил, чтобы ЦИК дала возможность выступить на телевидении кандидатам, которые баллотируются в столичный горсовет и областные советы.

Апазыцыйнаму палітыку адказалі, што бясплатныя выступы кандыдатаў на тэлебачаньні прадугледжаныя заканадаўствам толькі на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах.

Аднак гэта не перашкаджае прэтэндэнту на мандат дэпутата мясцовага савету скарыстацца і з тэлебачаньня. Як сказаў супрацоўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Глеб Хмялёў, у кандыдатаў існуюць свае выбарчыя фонды.

«Грошы зь іх можна траціць на агітацыю. У тым ліку і на эфірны час. Так у нас і прапісана ў спэцыяльнай пастанове, якую прымалі на апошнім пасяджэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі», — сказаў спадар Хмялёў.

Кандыдаты ў мясцовыя дэпутаты могуць скарыстаць толькі бясплатны радыёэфір. Ім дазваляецца зрабіць гэта ўсяго адзін раз цягам трох хвілін, прычым выступ павінен быць запісаны загадзя.

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году. Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 8 студзеня. Кандыдатаў могуць вызначаць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Уладзімер Глод

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Местные выборы 2018

Последние новости