Новости Новости Беларуси

В Ганцовичском районе после обращения жителей началась проверка КГК

В Ганцовичском районе после обращения жителей началась проверка КГК

1018 просмотров Ганцевичи
Член Движения «За Свободу» Владимир Рылко з местными жителями больше полугода борются против вырубки деревьев в ближайшем лесу. Паслись их очередного обращения в район приехали представители Комитета госконтроля, которые объявили о начале антикоррупционной проверки.

Лесгас высякае здаровы лес пад выглядам хворага, упэўнены Уладзімір Рылка.

«Справа пачалася больш за паўгады таму: у нас вырэзвалі здаровыя лясы, потым мы пачалі па маёй ініцыятыве вайну супраць мясцовага лясгаса. Пісалі звароты, у тым ліку у міністэрства лясной гаспадаркі і прыроды», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху.

Па ягоных словах, па выніку было прынятае рашэнне на карысць мясцовых жыхароў, з красавіка прыпынілі высечку. Але потым зноў аднавілі з матывіроўкай, што ідзе так званая барацьба з караедам.

«Так, сапраўды, дрэвы сохнуць, гэта так. Але яны (мясцовы лясгас), чамусьці ваюе не з караедам і сухімі дрэвамі, а спілоўвае здаровыя дрэвы, а сухія як стаялі, так і стаяць. Калі я звярнуўся да аднаго з ляснікоў, спытаў яго, што адбываецца? Мне даў ён такі адказ,— мы пілім толькі хворы і сухія. Калі я правёў сваю экспертызу, то выявілася ўсё наадварот», — патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, супрацоўнікі лясгасу выкарыстоўваюць наступную схему: на 95% рубяць здаровы лес, але абавязкова трохі сухога, каб была падстава для працягу высечкі.

«Сухія дрэвы стаяць, некаторыя болей года, не піляць, пакідаюць, каб была падстава пілаваць», — дадаў Рылка.

Плюс, дадаў ён, рубілі дрэвы ўзростам ад 10 да 50 гадоў а павінны ад 60 і старэй.

Адказнай за гэтую сітуацыю актывіст называе кіраўніцу мясцовага лясгасу.

Звароты мясцовых жыхароў атрымалі рэакцыю ад чыноўнікаў: у раён прыехала праверка КДК, якая паўтары месяцы будзе шукаць карупцыю.

«Правялі сход мясцовых жыхароў. Ён быў паказушны. Але я потым трапіў на асабісты прыём да кіраўніка КДК па Брэсцкай вобласці Алега Данілава. Нашых жыхароў запужвалі па пытанні з лесам, таму на гэты прыём пайшлі толькі пяць чалавек», — распавёў Уладзімір.

Па словах актывісту Руху, Данілаў прызнаў існаванне карупцыі і заявіў пра 1,5 месяцы раследвання.

«Яны прыехалі па адным з нашых зваротаў у дзяржкантроль па лесу. Усяго іх было чатыры», — адзначыў Уладзімір Рылка.

Данілаў пры гэтым заявіў, што упершыню сутыкаецца з тым, каб людзі так цвёрда за лес стаялі.

«Цяпер ёсць надзея, што сітуацыя будзе выпраўленая», — заключыў Уладзімір Рылка.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #661 16.12.2017 23:44 @ Григорий

    Через 5-10 лет будут говорить не ( ПАЛЕССЕ ) прекрасные леса - а БЕЛОРУССКИЕ прекрасные степи . Многие думают только о деньгах и мало кто о детях внуках . ПОМНЮ ЛЮСИНСКИЕ ЛЕСА

Последние новости