Новости Новости Беларуси

В Слуцке почтили память героев восстания

В Слуцке почтили память героев восстания

228 просмотров Слуцк
Около 70 человек собрала акция в память героев Слуцкого восстания, заявителями мероприятия выступили Движение «За Свободу» и Партия БНФ. Участники прошли шествием от стадиона до парка, где на митинге выступили политики и общественные деятели.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну кадзначылі 25 лістапада. Сярод заяўнікаў мерапрыемства былі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ Павел Батуеў і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская. Слуцкія ўлады скарацілі шэсце і прыбралі яго з галоўнай вуліцы горада.

Па дарозе на Слуцк удзельнікі з Мінска ўдзельнікі заязджалі ў вёскі, звязаныя з Слуцкім збойным чынам — Грозава і Семежава. Пад час кароткіх выступаў ля крыжоў і ўскладання кветак да ўдзельнікаў падыходзілі супрацоўнікі мясцовай міліцыі, папярэджвалі пра несанкцыяванае мерапрыемства і прасілі згарнуць сцягі. Яны здымалі ўдзельнікаў на смартфоны.

«Слуцкае паўстанне — слаўная падзея ў нашай гісторыі, гэтай падзеяй трэба ганарыцца», — адзначыў пад час шэсця ў Слуцку абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

Ён звязаў змену маршруту ў гэтым годзе з тым, што мясцовым уладам не спадабалася тое, што адбывалася ў мінулым годзе, і яны «вырашылі схаваць і шэсце, і бел-чырвона-белыя сцягі з галоўнай вуліцы гораду».

«Слуцкія паўстанцы сталі для нас прыкладам змагання за свабоду і любові да бацькаўшчыны, — адзначыла адна з заяўнікоў, сябра Рады Руху „За Свабоду“ Вольга Быкоўская. — У будучыні гадавіна Слуцкага збройнага чыну будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні. А сёння мы павінны памятаць пра тое, што свабода і незалежнасць даліся Беларусі не проста так».

У завяршэнні мітынгу ўдзельнікі заспявалі гімн Магутны Божа.

Рух «За Свабоду» вёў анлайн-трансляцыю мерапрыемства.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости