Новости Новости Беларуси

Губаревич: Беларусь как мост между Россией и Западом — это утопия

Губаревич: Беларусь как мост между Россией и Западом — это утопия

247 просмотров Брюссель
Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич представил организацию на заседании саммита EPP (Европейской народной партии) стран Восточного партнерства, которое проходит сегодня в Брюсселе.

«Сёння захаванне нейкай ідэальнай нейтральнасці паміж такімі двума геапалітычнымі цэнтрамі, як ЕС і Расія, для Беларусі — немагчымае. Гэта ўтопія. Паміж гэтымі двума сіламі сёння надта вялікія каштоўнасныя адрозненні», — заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён таксама абверг магчымасці для Беларусь быць нейкім «„мостам“, „буферам“ ці „злучком“ паміж ЕС і Еўразійскім саюзам». «Нельга быць мостам, калі ты знаходзішся на адным з берагоў. Сёння афіцыйная Беларусь — нават калі яна і шчыра спрабуе завязаць цяснейшыя дачыненні з Еўразвязам — адназначна стаіць на расійскім беразе і эканамічна, і палітычна, і вайскова», — упэўнены Губарэвіч.

Беларусь на саміце EPP краінаў Усходняга партнёрства прадстаўляюць лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Юрый Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і Анатоль Лябедзька. Іншыя дзяржавы прадстаўленыя як апазіцыйнымі палітыкамі, так і кіраўнікамі краінаў.

У прыватнасці, на саміт прыехалі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, адзін з лідараў апазіцыі Грузіі Ніка Мелія, кіраўніца ўкраінскай партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічаюць кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, Еўрапарламенту Антоніа Таяні, Еўрасавету Дональд Туск, прэзідэнт EPP Жозэф Доль і інш.

Лідар Руху «За Свабоду» лічыць, што «Беларусі давядзецца выбіраць, дзе яна хоча заставацца цывілізацыйна ў агляднай перспектыве: у свабоднай, дэмакратычнай, рынкавай Еўропе ці ў аўтарытарным алігархічным „рускім свеце“».

«Правацэнтрысцкая кааліцыя — адзіная ў сваім бачанні: месца Беларусі — у Еўропе. Мы ставім вяртанне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю народаў як мэту, да якой трэба рухацца паступова, прадумана, але няўхільна», — падкрэсліў Юрый Губарэвіч, адзначыўшы, што нельга адмаўляцца і адносінаў з Расіяй — «цесных, шматгранных і канструктыўных».

Пры гэтым, беларуска-еўрапейскія адносіны сёння, па ягоным меркаванні, заходзяць у тупік. «Афіцыйны Менск не гатовы да сур’ёзных структурных рэформаў, якіх ад яго чакае Еўрапейскі звяз», — дадаў палітык.

«Як Еўропа можа падтрымаць праеўрапейскія сілы ў Беларусі? Вельмі проста: па-першае, патрабаваць ад беларускіх уладаў вярнуць народу права рабіць свабодны і асэнсаваны выбар, у т.л. у пытанні геапалітычнай арыентацыі, па-другое, ніколі не прызнаваць за Расіяй нейкіх правоў на Беларусь», — заключыў старшыня Руху «За Свабоду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости