Новости Новости Беларуси

Слуцкое вооруженное восстание почтят 25 и 26 ноября. Что будет и где

Слуцкое вооруженное восстание почтят 25 и 26 ноября. Что будет и где

177 просмотров Слуцк
В субботу и воскресенье белорусы отметят очередную годовщину Слуцкого восстания — белорусского антисоветского восстания 1920 года, подавленного большевиками. В Слуцке власти разрешили два митинга.

Партыя БНФ і рух «За свабоду» атрымалі дазвол на мітынг у суботу, 25 лістапада. Але насуперак практыцы апошніх год, мясцовыя ўлады зьмянілі маршрут, не дазволіўшы прайсьці калёнай па галоўнай вуліцы Слуцку. Збор на акцыю будзе а 14:30 ля гарадзкога стадыёну (з боку дому па вул. Віленская, 14). Ад 15-й гадзіны дэманстрацыя пойдзе па ходніку да гарадзкога парку культуры, дзе ад 15:20 пройдзе мітынг. Навіны пра мітынг прапануюць публікаваць з хэштэгам #СЗЧ2017.

Прысяга «Маладога фронту», 2016 год

«Малады фронт» тым часам зьбірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну, прымеркаваную да пачатку паўстаньня. 25 лістапада прапануюць зьезьдзіць у Вызну (Чырвоная Слабада), Грозаў, Семежава і Слуцак. У Слуцку, як адзначае лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, традыцыйна пройдзе прыняцьце прысягі «маладафронтаўцаў» Беларусі.

26 лістапада — яшчэ адна экскурсія, мітынг КХП БНФ

Таксама дазвол на мітынг са зьмененым маршрутам атрымала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. 26 лістапада яны прапануюць сабрацца на тым жа месцы, ля гарадзкога стадыёну і прайсьці ходнікамі да пляцоўкі ў гарадзкім парку культуры, дзе з 15 да 16 пройдзе мітынг.

2013 год

Да таго КХП ладзіць аўтобусную экскурсію на прыблізна 50 удзельнікаў: спачатку ў вёску Грозаў, дзе аб 11-й гадзіне пройдзе мітынг ля крыжа ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну, затым у Семежава, дзе мітынг заплянаваны на 12-ю, пасьля ў Вызну, дзе мітынг пачнецца а 13:30 ля крыжа ў гонар паўстанцаў.

Тое, што гарадзкія ўлады не дазволілі шэсьце па цэнтральнай вуліцы Слуцку, у КХП ня лічаць бядой. Як кажа намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, «гэта не прынцыпова», бо «галоўнае, каб мы змаглі сабрацца разам і ўшанаваць памяць слуцкіх герояў».

«Бяз Слуцкага збройнага чыну не было бы незалежнай Беларусі»

Паўстаньне Слуцкага збройнага чыну не прынесла незалежнасьці Беларусі, але шэраг гісторыкаў называе яго адной з найважнейшых у гісторыі, бо яно паспрыяла ў тым ліку існаваньню БССР, а не далучэньню Беларусі да РСФСР у якасьці «аўтаноміі».

Алесь Пушкін (у цэнтры), архіўнае фота

У ліку тых, хто так кажа, мастак Алесь Пушкін, якога на ўшанаваньне Слуцкага збройнага чыну запрашаў... начальнік слуцкай міліцыі. Пушкіна ён тады пакараў штрафам у 23 рублі за выстаўленьне партрэтаў герояў Слуцкага збройнага чыну каля мясцовага краязнаўчага музэю, чым Пушкін «парушыў пункт 17 правілаў утрыманьня і добраўпарадкаваньня населеных пунктаў». Пасьля штрафу міліцыянт параіў ісьці на мітынг: «пройдзе санкцыянаванае шэсьце, хадзіце на здароўе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, насіце партрэты».

Алесь Пушкін заявіў Свабодзе, што пойдзе на мітынг 26 лістапада з партрэтам паўстанцкага кіраўніка Лукаша Семянюка — і спадзяецца, што ў гарадзкім краязнаўчым музэі пасьля рэканструкцыі знойдзецца месца для герояў Слуцкага збройнага чыну.

«Слуцкі збройны чын гэта выдатная падзея ў нашай гісторыі, якая на пачатку існаваньні нашай дзяржавы засьведчыла, што нам трэба бараніцца і з Усходу, і з Захаду, каб здабыць сапраўдную незалежнасьць, — тлумачыць Пушкін. — Трэба мець сваё войска, трэба мець сваіх герояў, якія ляжаць у вытоках нашай незалежнасьці.

Як і паўстаньне 1863 году, гэта найважнейшая дата. Каб не было паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, каб не было потым Слуцкага збройнага чыну, мы б цяпер, як бураты, сыбіракі і ўральцы, не маглі б нічога сказаць Расейскай фэдэрацыі. Яны б казалі: „ребята, о чём вы“ — узьяднаньне, мы адзіны народ, мы адзіная дзяржава. А гэтыя гістарычныя прэцэдэнты сьведчаць аб тым, што мы недарэмна на палітычнай мапе сьвету як незалежная Рэспубліка Беларусь».

Сьцяг Першага Слуцкага палка, Вільня (1921). Зьлева-направа: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости