Новости Новости Беларуси

Активисты Движения «За Свободу» в занялись благоустройством микрорайона в Барановичах

Активисты Движения «За Свободу» в занялись благоустройством микрорайона в Барановичах

110 просмотров Барановичи
Член Движения «За Свободу» Владимир Гундар в рамках информационной кампании «Право выбора» инициировал сбор подписей за реконструкцию дворов в поселке Текстильный в Барановичах.

«Я са сваёй камандай займаюся грамадскай дзейнасцю і сацыяльнымі праблемамі ўжо даволі працяглы час. Цяпер нашу ўвагу прыцягнулі такія праблемы, як пашырэнне праезджых частак у дварах пасёлку Тэкстыльны», - адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.

Па ягоных словах, пасёлак будаваўся ў 60-х – 70-х гадах ХХ стагоддзя. «У той час не было столькі ўласнага транспарту, як зараз, таму праезджыя часткі дваровых тэрыторый і колькасць парковак не адпавядаюць сучасным патрабаванням жыхароў мікрараёну», - патлумачыў актывіст.

Немалаважная і другая праблема, дадаў Уладзімір, у дварах фактычна адсутнічаюць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. «Тыя, што былі пабудаваныя разам з пасёлкам разбураюцца і іх жыллёва-камунальныя службы дэмантуюць, а ўзамен ім пакуль нічога не будуюць», - патлумачыў праблемы актывіст.

У сувязі з гэтым актыісты Руху «За Свабоду» збіраюць подпісы пад калектыўным зваротам жыхароў пасёлка Тэкстыльны да гарадскіх уладаў за рэканструкцыю і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

У звароце жыхары прапануюць гарадскім уладам распрацаваць план развіцця пасёлка Тэкстыльны, які павінен улічваць інтарэсы мясцовых жыхароў і скіроўвацца на паляпшэнне інфраструктуры, добраўпарадкаванне двароў з пашырэннем праезджых частак, будаўніцтвам парковак з улікам рамонту ці пабудовы новых дзіцячых пляцовак з захаваннем зялёных зонаў.

Для прыватнага сектара, што прылягае да пасёлка, распрацаваць праект і пабудаваць вуліцы, якія адпавядаюць патрабаванням ХХІ стагоддзя.

«Гэтай патрэбнай, для жыхароў пасёлка, справай наша каманда разам з актыўнымі жыхарамі пасёлка займаецца ўжо трэці тыдзень, сустракаючыся з жыхарамі і распаўсюджваючы інфармацыйныя матэрыялы. Не будзьце абыякавымі – далучайцеся. Разам мы зробім сваё жыццё ўтульным!» - заключыў Гундар.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости