Новости Новости Беларуси

У Бярозаўцы спынілі справу за вянок з калючым дротам Леніну

У Бярозаўцы спынілі справу за вянок з калючым дротам Леніну

221 просмотр Берёзовка
Справу пра дробнае хуліганства, распачатую супраць актывіста Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, які ўсклаў да помніка Леніну вянок з калючым дротам, спынілі праз адсутнасць складу правапарушэння.


«Прыслалі па пошце паперу, што адміністратыўка „дробнае хуліганства“ спынена праз адсутнасць складу правапарушэння», — распавёў сайту Pyx.by Вітольд Ашурак.

Ён з гэтага робіць заканамерную выснову: «такім чынам, ускладанне вянкоў з калючым дротам да помнікаў Леніна — цалкам дазволены законам крок».

«Насамрэч, улада сама не ведае што рабіць з гэтымі ленінскімі ідаламі. Здаецца мне, што яшчэ год-два і іх паціху здымуць па ўсёй краіне», — адзначыў актывіст Руху.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтай сітуацыі апазіцыі нельга заставацца статыстамі, бо потым чыноўнікі яшчэ і хваліцца будуць. «Але наша актыўная пазіцыя выб’е з-пад іх’ гэты „козыр“: усім будзе відавочна, што прыбралі ідалаў яны пад нашым ціскам!» — дадаў Вітольд Ашурак.

Ён агучыў ініцыятыву абвесціць на наступны год усебеларускі конкурс на самы лепшы вянок для Леніна.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости