Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу» приступило к избирательной кампании

Движение «За Свободу» приступило к избирательной кампании

224 просмотра Минск
На сегодня 27 человек планируют выдвигаться от Движения «За Свободу» на местных выборах.

«Улады сёння знаходзяцца ў дастаткова складанай сітуацыі, бо прызначэнне двух незалежных дэпутатаў, якое адбылося ў мінулым годзе, не прывяло да прызнання выбараў і не прывяло да прызнання самой Палаты прадстаўнікоў як легітымна абранага органа», - адзначыў адкрываючы прэс-канферэнцыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, не адбылося зменаў заканадаўства, таму адзінае, як улады могуць дэманстраваць прагрэс – гэта з дапамогай новых прызначэнняў. Па прагнозах Юрыя Губарэвіча, у мясцовыя саветы патрапяць ад 25 да 30 прадстаўнікоў розных структураў, «гэта будзе сігнал для еўрапейскага партнёра, з якім у беларускіх уладаў зараз ідзе дыялог, але не будзе сведчыць пра карэнныя змены.

Рух вылучыць на гэтых выбарах 27 кандыдатаў. Губарэвіч падкрэсліў, што зроблены выбар на карысць вядомых у сваіх рэгіёнах асобаў.

«Я вырашыў удзельнічаць у мясцовых выбарах, бо я гатовы браць на сябе адказнасць за вырашэнне праблемаў жыхароў акругі (гэта Трактаразавадская акруга ў Партызанскім раёне). Я лічу, што менавіта адказнасці перад жыхарамі гораду і не хапае тым прызначаным дэпутатам, якія сёння сядзяць у мясцовых саветах. Таму што гэта, як правіла, людзі з дзяржаўных прадпрыемствах, якія перад усім нясуць адказнасць перад сваім кіраўніцтвам», - падкрэсліў сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

У сваю чаргу яшчэ адзін прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты, сябра Руху Мікіта Семяненка распавёў, што вярнуўся ў Беларусь з замежжа, каб «зрабіць з Кунцэўшчыны (раёна ў Мінску) цукерачку, раён, дзе хочацца жыць, рабіць бізнес, расціць дзяцей і зусім не страшна старэць».

Таксама сёння была прадстаўленая кампанія Руху «За Свабоду», якая пройдзе пад час перадвыбарчай кампаніі «Мясцовую ўладу пад кантроль грамадства».

Адсутнасць у Беларусі дэмакратычных выбараў дэпутатаў і празрыстых механізмаў прызначэння чыноўнікаў усіх узроўняў прывялі да таго, што яны забыліся на тое, прадстаўнікамі чыіх інтарэсаў з'яўляюцца і перад кім нясуць адказнасць.

Сёння чыноўнікі ў выканкамах і дэпутаты мясцовых саветаў – далёкія ад народа, не хочуць чуць і вырашаць праблемы мясцовых жыхароў. Прызначаным дэпутатам няма неабходнасці не толькі выконваць свае абяцанні, але і нешта абяцаць выбаршчыкам.

Гэтая сітуацыя патрабуе карэнных зменаў і сістэмных рэформаў.

У гэтых умовах Рух “За Свабоду“ патрабуе:

1. Наўпроставага абрання кіраўнікоў выканкамаў жыхарамі гарадоў;

2. Падсправаздачнасці выканкамаў мясцовым Саветам;

3. Правядзення адкрытага конкурсу пры наборы на працу мясцовых чыноўнікаў.

Мы лічым, што гэтыя крокі прывядуць да падвышэння дэмакратычнасці мясцовых уладаў, уплыву мясцовых жыхароў на працэс прыняцца рашэнняў па прызначэнню чыноўнікаў, вяртання ім пачуцця адказнасці перад грамадзянамі Беларусі.

Кампанія «За адказную ўладу», падтрыманая палітыкамі, якія будуць вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты розных узроўняў пры падтрымцы Руху «За Свабоду», і будзе паслядоўна рэалізоўвацца ў выпадку іх перамогі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости