Новости Новости Беларуси

Движение «За свободу» и Партия БНФ планируют празднование годовщины Слуцкого восстания

Движение «За свободу» и Партия БНФ планируют празднование годовщины Слуцкого восстания

166 просмотров Слуцк
В Слуцкий райисполком подана заявка на проведение демонстрации и митинга в Слуцке 25 ноября. Начало мероприятий запланировано на 14.30.

Сярод заяўнікаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ Павел Батуеў і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская.

Збор удзельнікаў плануецца ў 14:30 каля кінатэатра «Беларусь» у Слуцку, дэманстрацыя ды мітынг у гарадскім парку. Перад гэтым удзельнікі мерапрыемстваў з Мінску традыцыйна наведаюць навакольныя вёскі Грозаў, Семежава ды Чырвоная Слабада (Вызна), дзе ўшануюць памяць паўстанцаў.

Старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч заявіў з нагоды запланаваных мерапрыемстваў:

«Для нас Слуцкі Збройны Чын — гэта перад усім змаганне за свабоду. Ён заклаў фундамент для таго, каб беларусы маглі будаваць годнае, самастойнае жыццё без загадаў з Усходу ці Захаду. А для сучаснай моладзі падзеі, якія адбыліся 97 год таму, павінны стаць доказам каштоўнасці беларускай незалежнасці, разбурыць міф пра тое, што яна звалілася з неба, паказаць, што дзеля незалежнай Беларусі працавалі і аддавалі свае жыцці шмат пакаленняў нашых суайчыннікаў».

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў:

«Мы кожны год ушаноўваем памяць герояў Случчыны. Яны мужна, дабраахвотна пайшлі ваяваць за незалежную Беларусь, за тое, каб беларусы жылі годна і заможна ды былі сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі сваю дзяржаву. І ўшаваньне іх подзвігу мусіць ня толькі натхняць цяперашнія пакаленні беларусаў ды ўмацоўваць нашую нацыянальную годнасць, але й нагадваць любым патэнцыйным агрэсарам, што беларусы здольныя і будуць бараніць сваю краіну».

Адказ Слуцкі райваканкам паводле закону павінны даць не пазней за пяць дзён да планаванага мерапрыемства. У мінулым годзе заяўка на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу ў Слуцку была задаволеная і мерапрыемствы адбыліся без перашкодаў.

На месцы традыцыйна мерапрыемства будзе каардынаваць Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости