Новости Новости Беларуси

Суд в Лиде оправдал активиста Движения «За Свободу»

Суд в Лиде оправдал активиста Движения «За Свободу»

119 просмотров Лида
Активиста Движения «За Свободу» из Лиды Валерия Минца обвиняли в призывах к несанкционированной акции, но суд прекратил дело за недоказанностью вины.

Працэс распачаўся з адводу ўсім суддзям лідскага суда з боку актывіста. Аднак суддзя Максім Філатаў гэтае хадайніцтва не задаволіў.

Валер Мінец заявіў, што заклікаў на акцыю на 8 верасня ніколі не рабіў. «На сайце „Хартыі“ змешчаны артыкул, пра існаванне якога я даведаўся толькі сёння», — адзначыў актывіст. Там, па ягоных словах, ён выказваў меркаванне пра эканамічнае і палітычнае становішча ў Беларусі, але не заклікаў на акцыю.

У якасці сведак выступілі двое міліцыянтаў, якія пацвердзілі, што доказам заклікаў з’яўляецца адзіны матэрыял на «Хартыі-97».

«Суд пастанавіў разгляд справы спыніць за недаказанасцю», — агучыў свае рашэнне Філатаў.

«На такі вынік я не разлічваў, — прызнаўся пасля завяршэння працэсу актывіст Руху „За Свабоду“, дадаўшы, што і вопратка на ім не парадная, і сумку для адбыцця сутак ён з сабой прыхапіў. — Я прыемна здзіўлены. Гэта дае надзею, што суд у нас у краіне ўсё ж ёсць».

Падставамі для такога рашэння Валерый Мінец лічыць стала адсутнасць доказаў і сур’ёзная грамадская падтрымка.

Рух "За Свабоду" вёў прамую трансляцыю з залі суда.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости